59
грама тычную (не індывіду альную) спалучальнасць слоў і ўскрыв аюцца
праз аналіз сінтаксічных стр укт ур» [3, с. 16].
Існуюць два напрамкі даследавання семантыкі сказа. Адзін з
напрамк аў (прыхільнікі – П.П.Шуба, А.К.Кіклевіч, С.А.Важнік і інш.)
зв язаны з выв учэннем семантыкі ск аза як «сістэмы з адносінамі».
Цэнтрам гэтай сістэмы выступае пр эдыкат – носьбіт «становішча
спраў» (гэта дзеянні, адносіны, залежнасці, прыметы), які і вызначае
месцы для актантаў – удзельнікаў «становішча спраў» (гэта асо-
бы, прадметы, заонімы, сілы прыроды), іх колькасць і характар.
Прыхільнікі другога напрамку (Н.Ю.Шведава і інш.) пры да-
следаванні семантыкі сказа зыходзяць з яго фармальнай арганіза-
цыі – адпаведнага адцягненага ўзору, які прынята называць струк-
турнай схемай сказа.
Як пазначае Т.Р.Рамза, «сэнс авая арганізацыя сказа бінар-
ная: яна спалучае ў сабе аб’ектыўны і суб’ектыўны змес т (па-
водле т эрміналогіі шв ейцарскага вучонага Ш.Балі – дыктум і
модус)» [5, с. 151).
Аб’ектыўны, дыктумны змест ск аза, прапазіцыя – гэта «моў-
нае ўвасабленне (адлюст раванне) нейкага «становішча спраў» у
р эчаіснасці ці канкрэтнай сітуацыі» [5, с. 151].
Падзеі могуць адлюстроўвацца з пазіцыі назіральніка (не звя-
заныя з ім самім) і з пазіцыі ўдзельніка (непасрэдна звязаныя з самім
моўцам). Таму размяжоўваюцца падзейныя прапазіцыі, якія адлю-
строўваюць рэчаіснасць (Ідзе дождж), і лагічныя, што з’яўляюцца
вынікам разумовых а перацый (Дрэвы дыхаюць лісцем, рыбы – жаб-
рамі, чалавек і жывёлы – лёгкімі).
Адлюстраванне пэўных фрагментаў рэчаіснасці не можа абы-
ходзіцца без інфармацыі непасрэдна ад моўцы (яго пачуццяў, ацэнкі
гэтага фрагмента рэчаіснасці, характарыстык), што выражаецца ў
сказе з дапамогай інтанацыі, пабочных канструкцый (тыпу бяс-
спрэчна, сапраўды, напэўна, мабыць і пад.), часціц (ці, няўжо, хіба,
толькі, нават, асабліва і інш.), інфінітываў у якасці загаду і інш.
Таму прымаецца пад увагу суб’ектыўны змест сказа (модус) –
«індывідуальная ацэнка фактаў, што паведамляюцца, якая можа
праяўляцца або экспліцытна (праз граматычныя формы, асобыя
лексемы, некаторыя канструкцыі), або імпліцытна (прысутнічаць
нябачна)» [5, с. 153].
Як заўважае Т.Р.Рамза, просты сказ сваім зместам можа быць
падобны да складанага: можа выражаць у фар мальна простай струк-
туры некалькі «становішчаў спраў». Усё за лежыць ад таго, чым
выражаецца прапазіцыя: пр эдыкатыўнай канструкцыяй ці непрэ-