48
* 2. Прачытайце сказы. Знайдзіце сярод іх аднасастаўныя
(як самастойныя, так і тыя, што з’яўляюцца прэдыкатыўнымі част-
камі складаных сказаў) сказы, запішыце іх. Вызначце іх тыпы і спо-
саб выражэння галоўнага члена.
1. Пачыналі выбіраць бульбу, лістота ўбіралася ў вераснёва-
кастрычніцкі колер, на гарышчы пахла антонаўкамі (Сям.). 2. Пе-
рад навальніцаю ўсё на зямлі быццам паменша ла, нават вёска зда-
лася маленькай, нібы глядзіш на яе з вышыні (Ж.). 3. Сюды больш
не прыляталі ні сарокі, ні вароны, бо ім не было чым пажывіцца
(З.Б.). 4. Ледзь паспявалі абабраць пар эчкі, як чырванелі вішні,
наліваліся сокам, жаўцелі грушы, крут абокія яблыкі, слівы (Сач.).
5. Вазьміце атлас і прыгледзьцеся да карты паўднёваамерыканскай
краіны Чылі. Бачыце: ля Ціхага акіяна, там, дзе да яго падступаюць
магутныя вяршыні Андаў, знах одзіцца горад Дамейк а (А.М.). 6. Сям-
там падымецца з кветкі і перасядзе на другую мажны, флегматыч-
ны чмель. Яго басавітую струну пазнаеш адразу (Я.К.). 7. Калі стаіш
каля сцен гродзенскай Каложы, полацкай Сафіі, глядзіш на слуцкі
пояс або гравюры Вашчанкі, гартаеш скарынінскія першадрукі або
зборнікі Багушэвіча, учытваешся ў паэзію Купалы або Багданові-
ча, заўсёды, апрача здзіўлення іх прыгажосцю і значнасцю, цябе
ахоплівае неадольная цікавасць: а якімі былі яны, гэтыя людзі, чыімі
рукамі ствараліся такія скарбы? (А.М.). 8. І правільна назвалі вёску
Вішнякамі: не бывае той вясны, каб не хава ліся дамы ў белай кве-
цені (Дан.). 9. Эх, вольныя птушкі, як не пазайздросціць вашым
лёгкім і хуткім крылам! (К-с). 10. З набліжэннем вечара мароз уз-
мацніўся. У такі час з падрапаным аб зледзянелыя галінкі тварам
імкнёмся хутчэй дахаты, бо там утульна і цёпла («Родная прыро-
да»). 11. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, пту-
шак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону (К-с). 12. У
хаце зусім цёмна (ці, можа, мне так здаецца) і вельмі людна (В.Б.).
13. Вост ра пахла гаркаватай лазой, талым снегам, вільготным ха-
ладком (Лыньк.). 14. На паплавах ходзіць цыбаты бусел. Недзе ў
затоках сонца крэкчуць жабы. Цёпла, прыгожа, прыемна (Лупс.).
15. А мамін урок – зарубка на сэрцы на векі вечныя. Паважай ста-
расць. Не смейся з нямоглых. Дапамажы слабаму. Мамінай наву-
кай мацую сваю душу (У.Л.). 16. На дварэ пахла свежым, вымытым
лісцем. З неба толькі слаба імжэла (Юж.). 17. Гісторыі тут – кот
наплакаў. Фактаў – уга як хапае (Дам.). 18. Радасць не мае ніякага
кошту, калі ты ёю ні з кім не падзелішся. Мне зараз, на гэтым уро-
ку, дужа хораша. Я сяджу ў самым цэнтры радасці (Дам.).