149
Прылятаюць дадому птушкі ці адлятаюць у вырай, з вялікім су-
мам развітваючыся з радзімаю; кладзецца на паплавы пушысты снег,
ці яг о зганяюць у рэчкі і азёры паласкавелыя напрадв есні промні; пра-
клёўв аюцца лісты з набрынялых пупышак, ці яны, пражыўшы свой год,
сваё жыццё, ціх а кружа чыся, злятаюць на дол, – нас заўсёды радуюць
дарагія ко жнаму з дзяцінства, такія знаёмыя і такія жаданыя краявіды.
Наш родны беларускі край. Ён прыгожы і па-свойму адметны
на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе. Там, дзе цячэ Дзвіна,
у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе
між палёў Бяр эзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і
шырыцца, выбіраючыся з балот, Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі
берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож...
Ён, наш край, прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі,
сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі...
Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь,
Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня –
усё гэт а наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсё-
ды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.
Так, спадчына. Неацэнная. За ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў,
хто калі заду м аўся, колькі ж на душу насельніцтва, на душу к о жнага з
нас прыпадае кветак, м а тылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага
мы, занятыя вечным клопа там, паўсядзённаю працаю, часцей за ўсё
не заўважаем – яно для нас такое ж звыклае і будзённае, як і паветра, –
гэты цуд прыроды! – якім мы безуважна, раўнадушна дых аем.
Так, мы звыкла ўсім гэтым карыстаемся. Часам нават забы-
ваемся, што прырода – не толькі для нас адных, хоць ча лавек і
з’яўляецца самаю лепшаю аздобаю любога краявіду. Што, беру-
чы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі д зеліцца, т рэба думаць пра
будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы,
і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць усё,
што ім трэба.
Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травін-
ка, кветка і пча ла , мураш і чалавек. Ус е мы зямляне. Бо зямля ў нас
адна, яна агульная для ўсіх. I мы маем радасць суіснаваць на ёй.
Жыць у дружбе і ва ўзаемнай павазе.
Таму, беручы ў прыроды, мы абавязаны захоўваць яе багацці і
павялічваць іх. Беручы – аддаваць.
Кожны павінен любіць свой край. Бо чалавек, які любіць зям-
лю, на якой нарадзіўся і якая ласкав а называе яго сваім сынам, пава -
жае свой край, які ўзгадаваў яг о, робіцца моцны і мудры – ён не змо-
жа тады пагар дліва ставіцца да іншых краёў, іншых земляў (Я.С.).