8
кампанентаў функцыянуе ў ролі асобнага члена сказа. Напрыклад:
Чародкамі праляталі гракі, дзесьці крычалі гусі (Хомч.).
У несвабодных словазлучэннях кампаненты аслабілі (або цал-
кам страцілі) сваё лексічнае значэнне і ў складзе сказа выступаюць
у ролі аднаго члена сказа. Да іх адносяцца сінтаксічна непадзель-
ныя і фразеалагічныя словазлучэнні.
Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца словазлучэнні, якія ў
сказе выконваюць ролю простага д зеяслоўнага ўскладненага вы-
казніка: Дэкан выказаў падзяку (= падзякаваў) студэнтам 4-га ку р-
са за актыўны ўдзел у днях філфака; састаўнога іменнага ці са-
стаўнога дзеяслоўнага выказніка: Лета па-ранейшаму было сухое і
спякотнае, без пары пачала спець збажына на полі, яшчэ нават
добра не наліўшыся (Дам.); колькасна-іменныя словазлучэнні тыпу
два клёны, менш за пяцьдзесят рублёў, літр малака, цыстэрна бен-
зіну, група студэнтаў; іменныя словазлучэнні, у якіх за лежны кам-
панент – прыметнік з ацэначным значэннем: Бабры – руплівыя гас-
падары (В.В.); Бярозавік – добры напітак (Р.І.); Дуб – мудрае дрэ-
ва (К-с) і інш.
Фразеалагічныя словазлучэнні не ствараюцца ў часе маўлен-
ня, яны бяруцца як гатовыя моўныя адзінкі. «Галоўная, вызначаль-
ная прыкмета фразеалагізма – яго семантычная цэласнасць, унут-
ранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кам-
панентаў» [4, с. 6]: Калі ехалі назад, ён [Сяргей], змарыўшыся, па-
чаў кляваць на возе носам (= драмаць седзячы) (І.Н.).
3. Паводле выражэння галоўнага кампанента словазлучэнні
дзеляцца на іменныя (назоўнікавыя (субстантыўныя), прыметніка-
выя (ад’ектыўныя), займеннікавыя (пранамінальныя), лічэбнікавыя
(нумаратыўныя)): цёплае лета, шэры ад пылу, кожны з прысут-
ных, трыццаць гадоў; дзеяслоўныя (дзеяслоў і яго формы – дзее-
прыметнік, дзеепрыслоўе): ехаць стоячы, пабялелы ад інею; адвер-
біяльныя (прыслоўе, катэгорыя ст ану ): хораша ў лесе.
4. Паводле граматычнага значэння (сэнсавых адносін, якія
ўзнікаюць паміж галоўным і залежным кампанентамі ў выніку пад-
парадк авальнай сувязі) вылучаюцца слов азлучэнні з: а) аб’ектнымі
адносінамі (указваюць на дзеянне і прадмет, на які накіравана дзе-
янне; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне дапаў-
нення): пасадзіць др эва, купіць хлеба, прынесці абедаць, здольны
да навукі; б) азначальнымі (атрыбутыўнымі) адно сінамі (указва-
юць на прадмет і яго прымету; да залежнага кампанента можна
паставіць пытанне азначэння): першы экзамен, зорнае неба, жа-
данне вучыцца, кіёск насупраць; в) акалічнаснымі адносінамі