37
Дапаўненне – даданы член сказа, які абазначае аб’ект, на які
накіравана дзеянне або распаўсюджана прымета, названая кіраваль-
ным словам.
Дапаўненні бываюць прамыя і ўскосныя. Прамое дапаўненне
выражаецца назоўнікам ці займеннікам у вінавальным склоне без
прыназоўніка, якія адносяцца да пераходных дзеясловаў: Люблю
вясну, калі дыміцца праталіна, бушуе сок, і першы гром, і наваль-
ніцу, і чарамховы халадок (Бял.).
Прамым лічыцца таксама дапаўненне, якое ст аіць у родным
склоне без прыназоўніка і мае значэнне: а) часткі аб’екта (купіў хле-
ба); б) часовага карыстання аб’ектам пры дзеясловах даць, браць,
пазычаць, прасіць і пад. (пазычыў солі); в) вялікай колькасці або
меры чаго-н. пры дзеясловах з прыстаўкамі на-, пана-, папа- (па-
пазбіраў ягад); г) аб’екта пры пераходных д зеясловах з адмоўем не
(не падмёў падлогі); д) пры дзеясловах думкі, успрыняцця, жадан-
ня разумець, ведаць, заўважаць, чакаць, чуць і пад. (разумеў сяб-
ра); е) пры дзеясловах патрабаваць, дабівацца, асцерагацца, баяц-
ца, саромецца, палохацца і інш. (баяўся грому).
Уск оснае да паўненне залежыць ад перах одных і неперах о дных
дзеясловаў і стаіць ва ўсіх ускосных склонах (акрамя адзна чаных вы-
шэй выпадкаў): Імкліва, з шу мам і плёск атам ён [дождж] абрушыў-
ся магутным вадаспадам на трактар, на в орыва, на ўсю зямлю (Хадк.).
Звярніце ўвагу! У ролі дапаўнення часта выступае інфінітыў,
які называецца аб’ектным. Такі інфінітыў абазначае дзеянне не
суб’екта-дзейніка, а іншай асобы: Пасля такога паказання вайско-
вец выйшаў у сенцы і загадаў сядлаць коней, а Ярмалінскага весці ў
горад (К.Ч.) (= загадаў вайсковец, а сядлаць коней, весці Ярмалін-
скага ў горад павінны іншыя).
Акалічнасць – даданы член сказа, які абазначае характар дзе-
яння, стану або прыметы, выражаецца прыслоўямі, дзеепрыслоўямі,
прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўнікаў, інфінітывамі.
Адрозніваюць акалічнасці месца, часу, меры і ступені, споса-
бу дзеяння, умовы, уступкі, прычыны, мэты і інш. Напрыклад: Ад-
грымелі ноччу навальніцы, птушак пазванчэлі галасы (Панч.); Ня-
гледзячы на позні час, спаць не хацелася (Лыньк.); З недалёкага
куста ўзнялася сарока, спалохана застракатала, паляце ла ў лес ра-
сказаць пра ўсё, што чула і бачыла (Лев.).
Заўвага. Часам бывае цяжка размежаваць акалічнасць і дапаў-
ненне, акалічнасць і азначэнне. Варта карыстацца ў такім выпадку
наступнымі крытэрыямі: