154
спакою Мне здаецца што такой празрыстай цішыні больш ніколі не
надарыцца і я цешуся гэт ай цішынёй
Шэры туман павіс над зямлёй Ён такі густы нібы хто с абраў
туманы са ўсяго свету і пусціў іх сюды Відаць як у святле ліхтароў
мігцяць мільёны малюсенькіх расінак-кропелек ідзеш а яны пера-
ліваюцца мітусяцца нібы збіраюцца ў вясёлку
У парку лістапад Дрэвы стаяць маўклівыя сонныя з іх не-не
ды і злятаюць пажоўклыя лісты настаў час Абарвецца ліст заша-
маціць лагодна мякк а нібы развітваецца з тымі што застаюцца вісець
і апускаецца павольна хапаючыся за малюсенькія расінкі туману А
зачэпіць суседа і ўжо ўдвух ападаюць Так бывае ліст за ліст чапля-
ецца чапляецца і на зямлю ўжо сыплецца жоўтая замець Слухаеш
шоргат лісцяў і становіцца сумна шкада лета цяпла
Т аямніча ў старым парку Нерухомыя елкі ўткнулі ў неба свае
доўгія пікі-верх авіны А ўнізе пад іх шырокімі лапамі змрок На па-
лянцы дзе стаяць узяўшыся за рукі нібы сабраліся весці караг од каш-
таны яшчэ светла I ўсё роўна не ўгледзіш ужо ні каменных зубра і
аленя ні ме дзведзянят якія стаіліся ля кустоў і п’юць з бо чак мёд.
А вось і самая шырокая паляна Пасярэдзіне яе дрэмле агро-
мністая таполя Яна захапляе сваёй магутнасцю З паўдзесятка яе
галін самі што тыя вялізныя дрэвы а камель яе не абдымуць і тры
чалавекі Кажуць што таполі гадоў дзвесце а то і ўсе трыста (Дз.)
* 2. Прачытайце тэкст. Правядзіце пунктуацыйны разбор ска-
заў (на выбар).
Стаяў пачатак верасня, сухі, цёплы, сонечны. Апоўдні было
яшчэ горача, але раніцаю ў нізінах плаваў густы шэры туман. Белае
павуцінне чаплялася за тэлеграфныя правады, за пожню на полі, за
ногі і зіхацела на сонцы яркай паласой аж да самага небасхілу. I
хоць раніцы былі ядраныя, з буйной халоднай расой, у зацішках
лясоў, пад бярозамі і дубамі, яшчэ ўспыхва лі «добрыкі» – баравікі,
ці, як іх часам называюць, добрыя грыбы, або белыя грыбы.
Любіў іх збіраць на золку Баляслаў Баркоўскі. I не толькі ў
дзяцінстве, але і ў сталым узросце, калі працаваў ужо старшынёй
калгаса. Як толькі выдаралася вольная раніца, Баляслаў выбягаў з
хаты яшчэ зацемна, трымаючы ў руках зялёны ракітавы кошык, і
праставаў у лес, што пачынаўся тут жа непадалёку, за гародамі.
У верасні, асветлены ранішнім сонцам, лес рабіўся асабліва
прыгожым. Белыя бярозкі з ярка-жоўтым лісцем стаялі на прыгор-
ку, як свечкі. А стракатыя асіны, магутныя і разгалістыя, шапацелі