111
У складаназалежных сказах з аднародным сузалежным падпа-
радкаваннем можа быць апушчаны падпарадкавальны злучнік (ці
злучальнае слова), але гэта не парушае будовы сказа: Я люблю па-
зіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы, рассцілаюцца бяс-
концыя зялёныя лугі (К-с).
Калі даданыя часткі паясняюць адзін член сказа ў галоўнай
частцы, але ў розных адносінах, або розныя члены сказа ці адказва-
юць на розныя пытанні – падпарадкаванне лічыцца неаднародным:
Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, бы гас-
падар на багацце сваіх ніў (К-с). У гэтым сказе адна даданая азна-
чальная і адна даданая параўнальная часткі.
Пры паслядоўным падпарадкаванні кожная наступная дада-
ная частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе. Адрозніваюць па-
слядоўнае аднатыпнае падпарадкаванне даданых частак (калі тып
усіх даданых частак той самы): Я слухала яго ўспаміны і думала,
што нельга перашкаджаць чалавеку любіць тое, да чаго імкнецца
яго душа (Хейд.). У сказе дзве даданыя дапаўняльныя часткі; і не-
аднатыпнае (разнатыпнае) падпарадкаванне даданых частак (калі
тып даданых частак розны): Настаўнікі, якія насцярожана і заці-
каўлена пазіралі за імі і не ведалі, як сябе паводзіць у гэтай няём-
кай сітуацыі, пасля яе слоў таксама пачалі шчыра ўсміхацца і самі
кінуліся віншаваць Уладзіміра Піліпавіча (Я.С.). У сказе адна дада-
ная азначальная і адна даданая дапаўняльная часткі.
У мове часта сустракаюцца складаназалежныя сказы, даданыя
часткі якіх адначасова звязаны з га лоўнай часткай і сузалежнай, і
паслядоўнай сувяззю. Такое падпарадкаванне даданых частак на-
зываецца змешаным: Пад вечар, як сонейка схілілася блізка да за-
хаду , Хмарка зайшла ў такі край, які непадобен быў да тых краёў,
адкуль яна выбралася ў дарогу (К-с).
У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі коска ста-
віцца паміж двума падпарадкавальнымі злучнікамі (або злучнікам
і злучальным словам), калі пропуск даданай часткі (з другім злуч-
нік ам) не парушае агульнага сэнс у складаназалежнага сказа: Потым,
як толькі самалёт прызямліўся, Алелька вываліўся з кабіны, падха-
піўся і так ірвануў некуды ў кусты, што, як яго ні клікалі, як ні
свісталі, не спыніўся (Я.С.). Параўнаем: Потым, як толькі сама-
лёт прызямліўся, Ал елька вываліўся з кабіны, падхапіўся і так ірва-
нуў у кусты, што не спыніўся, як яго ні клікалі, як ні свісталі; калі
пропуск даданай часткі парушае агульны сэнс складаназалежнага
сказа, коска не ставіцца: Старшыня спадзяваўся, што калі не бу-
дзе дажджу, то калгас своечасова закончыць уборку збожжа