126
вуліцы бясконцыя, і часу наперадзе, здавалася, бясконца багата, час
нібы спыніўся, дзесь парваўся ён і такс ама ўжо не спяшаўся, вылу-
чыўшы горад ад астатняга свету, такім чынам, горад як бы набыў
аўтаномію і самастойнасць (Каз.). 5. Гушчар быў такі, што час ам
прыходзілася валіцца на траву спінаю і прыціскаць яе да зямлі, каб
пасунуцца на некалькі крокаў уперад (Я.М.). 6. Калі вецер на мо-
мант прыціхаў, нібы стаміўшыся, было добра відаць, як кволыя
галінкі бяроз дробна дрыжаць, і здавалася, што яны дрыжаць ад
холаду (І.М.). 7. Тыя, што заста ліся, доўга гляд зелі ім услед і , калі
падарожнікі зніклі з вачэй, – цяжка ўздыхнулі (Я.М.). 8. І мне дзіўна,
што за сінімі лясамі не канчаецца свет, што недзе там стаяць другія
вёскі, пад хат амі жоўкнуць бярозы, падае лісце на стрэхі і што не-
дзе там, як і тут пры дарозе, жанчыны ў доўгіх спадніцах капаюць
бульбу і гэтаксама стаяць, абапёршыся на капачы, каб адышла спіна
(Адамч.). 9. Гулі дзве скрыпкі, пявуча вохкаў бас, мядз ведзем раўла
дуда, пяшчотна сапала жалейка, звонка ўдаралі цымбалы і, вышэй
за ўсё іншае, узлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен (Каратк.). 10. Прой-
дзе хвіліна, другая, дым прападзе, і знікне агонь – не пад сілу яму
змагацца з стыхіяй, не можа ён разгарнуць тут сваіх гарачых кры-
лаў (К-с). 11. Картачка крыху зацерлася, ражкі ў ёй паабламаліся,
сама яна ў некалькіх месцах перагнулася, але Верасоўскі, зрабіў-
шы для яе акуратныя вокладачкі з нейкай блакітнай картонкі, што
трапілася пад руку, насіў яе заўсёды з сабою ў кішэні гімнасцёркі і
даставаў усюды, дзе толькі надаралася яму вольная хвіліна: ці то на
перадавой, у траншэі, ці то ў абароне, у бліндажы, ці то ў шпіталі,
перад аперацыяй – яшчэ дзвюма рукамі (Я.С.). 12. Дабрыня, веру я
апантана, гэта тая каштоўнасць, якая перамагае ўсё: жорсткасць,
сквапнасць, двудушнасць, неразуменне і недавер (Аст.). 13. – От
навука для тваіх дзяцей. Моцна ж накажы ты ім, дружа, каб не лё-
талі дарэмна па свеце, не бадзяліся: у сваім родным кутку работы
досыць для кожнага (К-с). 14. Як бы хацелася, каб некаторых учын-
каў, што мы зрабілі ў нашым жыцці, не існавала (Скр.). 15. Яго на-
пружаны позірк прабег аж да шараватага лапіка наводдаль, і тады
зусім неспадзявана для сябе ён заўважыў, што неба над абсягам па-
ранішняму засінелася, зоркі прытушылі свой бляск, толькі самыя
буйныя сям-там яшчэ ярка гарэлі на небасхіле (В.Б.). 16. Ус ё жы-
вое, калі пачалася мяцеліца, некуды пахавалася, як быццам яго і не
было ў лесе, толькі гэтыя дзве птушкі, падобныя на дамашніх ку-
рэй, не звярталі ўвагі на завіруху, на скавытанне ветру, павольна
хадзілі па галінах бяроз, выцягвалі шыі, прыўзнімаліся, нібыта ха-
целі ўбачыць, што робіцца за суседнімі дрэвамі (З.Б.). 17. Ісціна