132
7. Гінуць дажджыстыя хмар валаконцы, дыхае свежасцю сіняя
гладзь. Хочацца шыры, паветра і сонца, хочацца з лісцяў расінкі
страсаць. Хочацца мне прыдарожнай дубровы пе сні вясёлыя слу-
хаць душой. Колькі там радасных сцежак кляновых, казак жывых
за таемнай імглой! (Куляш.). 8. Ад сукаватых жардзін плота, з якіх
пеўні ўваскрэсенне з мёртвых абвяшчаюць; ад пасмаў дыму, што
недаснёнымі снамі ўецца над бацькаўскай хатай, – да чарод бяроз,
атуленых цыганскімі хусткамі лістападу, якія заўсёды прадракаюць
дарогу, да самага далёкага вогнішча, ля якога грэюцца песні і думы,
да тваіх рук, што з майго твару стому і пот сціраюць, – цягнуцца
лініі маіх небасхілаў (М.Т.). 9. У маіх песнях, гулкіх, як стадыён
падчас футбольнага матчу, і ціхіх, як пульс, які закончыў свой лік,
разрэкламаваных, як зубная паста, і забытых, як імперыя інкаў,
бліскучых, як юбілейныя прамовы, і іржавых, як цвікі ў старых ва-
ротах, – заўсёды знойдзеш хоць невялічкую частку чалавечых на-
дзей (М.Т.). 10. Ад прадзедаў спакон вяк оў мне засталася спадчына;
паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць
казкі-сны вясеннія прата ліны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб
апалены (Куп.). 11. З маленства люблю я лясы, іх сцішаны голас і
шум патаёмны, і пушчы глухія, а ў іх бураломы, дзе віхры гуд зелі
пад гулкія громы ды спалі дажджоў абрусы (К-с). 12. Калі ты ад
клапот жыццёвых стараніўся, ні хлебам ні вадой з сябрамі не дзя-
ліўся, нікога не сагрэў ні словам, ні спагадай і ніву не прыкрыў
гр удзьмі ад градападу, заўсёды за другіх хаваўся ў ліхалецце, – лічы,
што не было цябе на гэтым свеце (М.Т.). 13. Зімнімі студзеньскімі
начамі, калі настылая поўня скочваецца на самыя гарадскія камя-
ніцы і калі яе ўжо нельга адрозніць ад круглабокіх вулічных ліхта-
роў; калі ў снежных тунелях астываюць добра прытомленыя за дзень
снегаачышчальныя машыны, якія так спяшаліся вывезці мяцелі-
стую зіму за горад; калі заснежаны па самую шапку студзень, як
стомлены чалавек, з крэктам укладваецца спаць на мяккія, узбітыя
завеямі сумёты, – такімі зімнімі начамі (я ў гэта веру) у многіх га-
радскіх кватэрах самі па сабе, нячутна расчыняюцца раптам вок-
ны, і ў цёплых пакоях неяк па-новаму запахне халодны снег – ці то
крохкімі ледзяшамі, ці то зябкім бярозавікам (Я.С.). 14. Калі б мож-
на так зрабіць, каб твае дарогі ды праходзілі заўжды ля майго паро-
га, каб вячэрняю парой мне гасцінна дзверы адчыняла ты заўжды,
клікала вячэраць, і, прысеўшы за сталом, так як гэта трэба, мы дзя-
ліліся з табой радасцю і хлебам, і даверыла б маім ты рукам, дзяў-
чына, у час начны аберагаць сон твой і спачынак, і даверыла б яшчэ
кожнай раніцою пацалункамі будзіць і вітаць з зарою, – я адмовіў-