107
1. Кветкі, якім быў самы час пахнуць, не пахлі (Я.С.). 2. Чым
ніжэй апуска лася асенняе сонца, тым гусцей спавіваў туман леса-
выя сенажаці (Бяд.). 3. Калі зіма здалёку едзе са світай сіверных
вятроў, тады ў бярлогах усе мядзведзі хаваюцца ад маразоў (Р.С.).
4. Не загінуць мове той, што з вуснаў мацярок зляцела (Гальп.).
5. Балота, на якім прыгожа раскінуўся астравок, дзе расла разам з
другімі дрэвамі і гэтая маладая бярэзінка, здавалася, не мела кан-
ца-краю (К-с). 6. У маленстве і я піў ваду з тае крыніцы, калі быў
пастушком, калі памагаў бацьку і маці ў полі (Кір.). 7. У думках-
мроях Лёшка і не прыкмеціў, як большая палавіна дарогі засталася
ззаду (Рыб.). 8. Дзядзьку было невядома, калі вернецца дадому гас-
падар (Чорн.). 9. Вада была такая чыстая, з нейкім крыштальным
адценнем, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, якія ляжалі на
дне ручая, здаваліся белымі каралямі (Бр.). 10. Гасне дзень у заду-
менні, як гаснуць жыцця летуценні (К-с). 11. А нам зноў чуваць, як
за ракой звініць прыгожая дружная песня з пракосаў (Бр.). 12. У
цішыні пачулася, як мякка і глуха, усё роўна бы па жывым целе,
ударылі па глыбокім дарожным пыле першыя кроплі дажджу (Ж.).
13. Дарожку перабягаў ручай, які цурчэў з-пад маладой алешыны,
што ўзнімалася над чаротамі (Бр.). 14. І мы не забудзем, як продкі
жылі, бо кожная назва цяпер астаецца старонкай гісторыі роднай
зямлі (Р.С.). 15. Я полымя ўзношу святое і мару ў халоднай траве,
што гэта цяпло дарагое да вокнаў тваіх даплыве (Р.С.). 16. Я не
хачу думаць пра вайну і ўсё ж такі думаю, бо не хачу, каб вось гэтая
цудоўная раніца, якую бачу праз акно, ператварылася ў самы па-
кутны ўспамін; бо хачу бачыць такую раніцу, якую чалавеку дае
прырода, каб ён нават і думаць не смеў, што яна можа быць інак-
шай, што можа быць чорнай і смяротнай, што можа несці разбу-
р энне, гора, слёзы, страты (Сач.). 17. Прасіце, і вам дасца, бо, хто
просіць, той атрымае; шукайце, і вы знойдзеце, бо, хто шукае, той
знаходзіць; стукайце, і вам адчыняць, бо, хто стукае, таму адчыня-
юць (Евангелле паводле Мацвея). 18. Лабановіч садзіцца на пень,
які яшчэ не нагрэўся ад ранішняга сонца, і слухае, як спяваюць драз-
ды, як дзесь на ўзлессі кукуе зязюля, як ціха-ціха гамоняць сваімі
верхавінамі меднастволыя сосны (К-с). 19. Велічныя карабельныя
хвоі з белымі пухнатымі шапкамі на разгалістых галінках, снег, уты-
каны слядамі і слядочкамі лясных жыхароў, непрыглядная цемра
абапал дарогі нібы папярэджвалі падарожнікаў, што яны тут ня-
прошаныя госці (М.К.). 20. І бывае такі момант, калі сілы чыннікаў
розных уплываў спатыкаюцца, як у полі крыжавыя дарогі (К-с).
21. Прыстойна і высак ародна пахлі тыя ваўчкі, якія звычайна чапля-