26
ных да іх сінтаксічных канструкцый: Я сяду напішу пісьмо; Я сяду
напісаць пісьмо; Я сяду, каб напіс аць пісьмо. У першым прыкладзе
асабовая форма дзеяслова напішу ўва ходзіць у склад простага дзея-
слоўнага ўскладненага выказніка сяду напішу; у др угім прыкладзе
інфінітыў напісаць выконвае сінтаксічную ролю акалічнасці мэты; у
трэцім – незалежны інфінітыў напісаць з’яўляецца галоўным чле-
нам у даданай частцы (акалічнаснай мэты) складаназалежнага сказа.
У састаўным выказніку лексічнае значэнне (прэдыкатыўная
адзнака) выражаецца ў прызвязачнай частцы, а граматычнае зна-
чэнне (мадальна-часавы план) – у звязцы.
У залежнасці ад выражэння асноўнага кампанента, які назы-
вае прэдыкатыўную адзнаку (г.зн. ад прызвязачнай часткі), вык азнікі
падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя, змешанага тыпу.
У састаўным іменным выказніку ў ролі прызвязачнай часткі
выступае іменная часціна мовы (прыметнік, дзеепрыметнік,
лічэбнік, займеннік), выклічнікі, прыслоўі, фразеа лагізмы ці
сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні, якія адпавядаюць назоў-
нікам або прыметнікам.
У ролі звязак састаўных іменных выказнікаў выступаюць:
а) дзеяслоў быць, які цалкам пазбаўлены свайго лексічнага
значэння. Такая звязка называецца тыповая (ідэальная, адцягне-
ная, абстрактная): Мясцовасць навокал была прыгожая, маляўні-
чая, на поўнач відзён быў гарадок, вялізны чыгуначны мост цераз
рэчку (Лыньк.);
б) дзеясловы з аслабленым лексічным значэннем ст аць, ста-
навіцца, з’яўляцц а (з’явіцца), выдацца, лічыцца, называцца, здавац-
ца, аказацца, рабіцца (зрабіцца) і пад. Звязка называецца паўад-
цягненая (паўабстрактная, паўзнамянальная): Канец верасня вы-
даўся надзіва цёплы (Шам.);
в) дзеясловы руху, стану, дзейнасці стаяць, працаваць, рабіць,
сядзець, выйсці, бегчы, вяртацца, прыехаць і пад. Такая звязка
носіць назву рэчыўная (паўназначная, знамянальная): Пагода ўвесь
час стаяла як на заказ (Ж.); Вечар ляжаў цёплы, мяккі (Скр.).
У састаўным дзеяслоўным выказніку прызвязачная частка
выражаецца інфінітывам (ці адпаведным інфінітыву фразеалагіз-
мам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем).
У ролі звязкі выступаюць:
а) фазісныя (фазавыя) дзеясловы, што паказваюць на пачатак,
працяг або зак анчэнне дзеяння: пачынаць (пачаць), застацца, скон-
чыць, кінуць, перастаць, стаць, пусціцца, працягваць і пад.: Начны
зімовы холад пачынаў прабіраць дзеда Талаша (К-с);