69
шло і паехала; ні ачарніць ні абяліць, ні днём ні ноччу, ні пава ні
варона, ні сыры ні печаны, ні ў салдаты ні ў матросы ні падмаз-
ваць калёсы, ні хадун ні сядун, ні тпру ні но, ні богу свечка ні чорту
качарга, ні села ні пала, ні семя ні емя, ні адсюль ні адтуль, ні дома
ні замужам, ні па кані ні па аглоблях, ні за кол ні за цям, ні мычыць
ні целіцца; ці грэх ці два, ці савой аб пень ці пнём аб саву, ці скокам
ці бокам, ці так ці гэтак; то тое то сёе, то тады то сяды, то так
то гэтак, то тут то там і пад.
Не лічацца аднароднымі члены, звязаныя бяззлучнікавай су-
вяззю, якія паўтараюцца з мэтай абазначэння працягласці дзеяння,
узмацнення ступені якасці: Бор стары за сцяной усё шуміць ды
шуміць (К-с); Сонца паднімалася ўсё вышэй і вышэй (Гал-ч).
Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца абагульняль-
ныя словы – яны маюць больш шырокае значэнне і суадносяцца з
аднароднымі членамі як родавае і відавое паняцці: Патап Хведа-
равіч радаваўся сынавай падмозе, вучыў Якуба, як лячыць дрэвы:
сосны, дубы, бярозы, яліны (Мяж.). Яны выконваюць у сказе тую
ж сінтаксічную ролю, што і члены аднароднага рада, выражаюцца
найчасцей займеннікамі ўсё (гэта ўсё), усе, кожны, ніхто, нішто,
а таксама назоўнікамі, прыслоўямі, дзеясловамі, спалучэннямі слоў.
Напрыклад: Ад снегу і ветру трасецца ўсё на свеце: вёска, ферма,
платы і белы лог ля ракі (Пташн.); Як у срэбраных дыяментах і
прыдарожныя травы: рамонкі, васількі, званочкі (Кух.); Бацька
вечна заняты: то ў абходзе, то высочвае для паноў г лушцоў ці лася,
то вязе ў замак князю рыбу або качак (С.А.).
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі
сказа, то пасля яго ставіцца двукроп’е: Усё рыхтуецца да сну: само
сонца, і далёкі лес, і жыта за завулкам-пагонам, і луг, і рэчка, і
людзі, і вецер (Лупс.). Калі ж яно стаіць пасля аднародных членаў
сказа – перад ім ставіцца працяжнік: Сінява вады, свежы вецер,
своеасаблівыя пахі рыбы і перапрэлых водарасцяў – усё было пры-
гожае, незвычайнае (Гам.).
Калі сказ не канчаецца аднароднымі членамі, то пасля абагуль-
няльнага слова перад аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е, а
пасля аднародных членаў – працяжнік: Жывое асяроддзе: жывё-
лы, птушкі, расліны – акружаюць нас навокал (В.).
Звярніце ўвагу! Калі пасля абагульняльнага слова стаяць сло-
вы напрыклад, а іменна, то перад імі ставіцца коска, пасля іх – дву-
кроп’е: На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрык-
лад: дыктанты, сачыненні, ізлажэнні (ТСБМ).