пачатак III ст.). Магчыма, першыя аповесці пра пакутнікаў і грунтаваліся
на рэагіьных фактах. Пасля ж, аздобленыя легендарнымі падрабязнасцямі,
яны самі рабіліся легендаю, накшталт хрысціянскай агювесці. У гэтым
напрамку агіяграфія пэўны час прапягвала традыцыі прыгодніцкага
эліністычнага рамана.
Але паступова элемент займальнасці, белетрыстычнасці ў агіяграфіі
знікае, саступаючы месца прагматызму і схематычнасці. Вобразы
персанажаў усё больш пазбаўляюцца індывідуальнасці, ідэалізуюцца,
мадэлююцца з вядомага набору станоўчых якасцей, аддаляюцца ад
рэальнасці. Складваюцца пэўныя схемы, якіх імкнуцца прытрымлівацца
складальнікі гэтага віду гісторыка-літаратурных твораў. Можна
заўважыць, што ў большасці жыцій пасля рытарычнага уступу (дзе часцей
за ўсё будуецца формула самапрыніжэння: я - грэшнік) распавядаецца пра
нараджэнне святога дзіцяці, у час якога нярэдка адбываюцца дзівосныя
праявы і цуды (Аўраамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі).
Герой жыція найчасцей яшчэ ў дзяцінстве выяўляе любоў да кніжнай
навукі і «веры Хрыстовае». Рэдка ён гуляе з іншымі дзецьмі, аддаючы
перавагу малітве і спевам царкоўным. У манастырскай келлі святы
паказвае прыклад у пакорнасці, цярплівасці. Ён дабіваецца прызнання і
любові часам пасля шматлікіх выпрабаванняў (напрыклад, смаленскі
архімадтрыт Аўраамій). Адзначаны Духам Святым, ён бачыць праявы,
здзяйсняе дзівосныя цуды, гаворыць з анёламі і шмат карысці духоўнай
прыносіць тым, хто чуе ягоныя казанні, бачыць яго лад жыцця. У канцы
апавядання змяшчаецца пахвала святому, параўнанне героя са
старадаўнімі святымі, просьба маліцца за тьгх, хто шануе ягоную памяць,
а таксама рытарычныя заклікі да святога, яго бацькоў і яго роднага
горада
36
.
Адхіляцца ад гэтай схемы можа толысі апавяданне пра святога
пакутніка, дзе пераважная ўвага засяроджваецца на апісанні пакутаў
святога. Адзін з даследчыкаў агіяграфіі трапна падкрэсліў гэтае
адрозненне мартырыя ад уласна жыція: «У першым выпадку - ідэальны
момант, у другім - ідэальнае жыццё».
Адзначьгўшьі такі схематызм вобразаў і падзеяў, заканамерна
паставіць пытанне: а ў якой ступені можна разглядаць жыціе як
гістарычную крыніцу, у якой ступені яна адпавядае гістарычнай
сапраўднасці? В. В. Ключэўскі, адказваючы на гэтае пытанне ў сваёй
магістэрскай дысертацыі, прыйшоў да высновы, што жыціе калі і можна
разглядаць як гістарычную крыніцу, то ў найбольшай ступені як
недакладную. Ён вылучыў наступныя тэзісы.
Першы. У жыціі ў адпаведнасці з літаратурнай задачай біяграфічныя
факты з'яўляюцца толькі пэўнымі формамі для выяўлення ідэальнага
вобразу святога. Сапраўды, пафас усяго жыцця і дзейнасці падзвіжніка
150
заснаваны на перайманні ідэальнага ўзору паводзін і старажытнага
святога, пакутніка, апостала, і ўрэшце - Хрыста. Так, святая полацкая
князёўна Ефрасіння пераймае «Жыціе Ефрасінні Александрыйскай».
Святы Яфрэм, які напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага», відавочна
пераймае манеру Яфрэма Сірына, што апісаў «Жыціе Іаана
Залатавуснага», а аўтар аповесці пра Меркурыя Смаленскага спасылаецца
на «Жыціе Меркурыя Кесарыйскага» (і ўвогуле, акалічнасці подзвігу
апошніх настолькі падобныя, што шэраг даследчыкаў лічаць смаленскага
пакутніка хутчэй народнай легендай, чым гістарычнай асобай, а само
казанне пра яго - вынікам «перасадкі» на ўсходнеславянскую глебу
апавядавняў пра велікамучаніка Меркурыя Кесарыйскага). Да месца
адзначыць, што і дні шанавання гэтых святых (щ выпадкова?)
прыпадаюць на адзін дзень - 7 снежня.
Другі тэзіс В. В. Ключэўскага: «3 ашсваемага жыцця «жыціе» бярэ
толькі такія рысы, якія вядуць да вызначанай задачы». Аднатыповасць
жыційнай літаратуры - гэта не толькі адметнасць жанру, але і асаблівасць
тых з'яў, якія яны адлюстроўваюць.
Трэці тэзіс: выбраныя рысы абагульняюцца ў жыціі настолькі, каб
індывідуальная асоба знікла ў іх за рысамі ідэальнага плана.
Аўтар жыція не выдумляў апавядання, напрыклад, пра набожнае
дзяцінства свайго героя, нават калі і не меў неабходных звестак пра гэта, і
не проста ўстаўляў у тэкст адпаведную падрыхтаваную папярэднікамі
формулу. Ён упэўнены, што святы павінен быў паводзіць сябе такім
чынам у той ці іншай сітуацыі (бо інакш не стау бы святым!).
Падобная «ўстаўка» з'яўляецца, такім чынам, не выдумкай, а хутчэй,
«біяграфічнаю гіпотэзаю» (па словах В. В. Ключэўскага).
Чацвёрты тэзіс: агіябіёграф і гісторык глядзяць на апісваемую асобу
з розных пунктаў гледжання: першы шукае ў ёй адлюстраванне ідэалу,
другі - індывідуальных гістарычных рыс. Менавіта таму аўтар жыція
апісвае толькі кульмінацыйныя моманты з жыцця свайго героя,
выключаючы з твора ўсё, што, на ягоную думку, магло б пашкодзіць
ажыццяўленню гэтай задумы. Менавіта таму іншыя, «другарадныя»
персанажы пададзены эскізна, як фон, на якім дзейнічае святы. Бадай,
адзіным выключэннем з гэтага правіла ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай»
з'яўляецца эпізод падарожжа слугі Міхаіла на абрад Багародзіцы.
Гісторык у сваёй працы імкнецца прытрымлівацца
храналагічнай паслядоўнасці. Кніжнік-жыццеапісальнік, наадварот, у
адных выпадках пераказвае кожнае слова (напрыклад, размова
Ефрасінні Полацкай і епіскапа Іллі), у другім - побач ставіць
эпізоды. якія аддзелены гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Часавая
ўмоўнасць жыціяў сапраўды тлумачыцца тым, што кніжнік-агіёграф і
не ставіў перад сабою задачы дакладна фіксаваць учынкі героя, не
151