2.2. ЭТАПЫ РАЗВЩЦЯ МЕМУАРНАЯ ЛІТАРАТУРЫ НА БЕЛАРУСІ
Як і іншыя віды апавядальных крыніц, мемуарныя творы маюць сваю
ўласную псторыю. У яе развіцці можна адзначыць настуттныя этапы:
Першы этап акрэсліваецца ў другой палове XVI ст., калі летапісцы
аддаюць перавагу сюжэту апавядання, мясцовым падзеям, гісторыі жыцця
асобных сем'яў ці дзеячаў. З'яўляюцца творы, якія знаходзяцца на мяжы
паміж летапісам і мемуарамі (напрыклад, Баркалабаўскі летапіс).
Напачатку аўтар застаецца як бы староннім назіральнікам тых ці іншых
падзей, апавядае аб сабе ў трэцяй асобе або ўвогуле не акрэслівае сваё
існаванне («Дзённікі паходаў Стэфана Баторыя» і інш.). Але нават у тых
творах, дзе асоба аўтара выразна прысутнічае, адзначаецца найболын
істотная, характэрная рыса развіцця мемуарнага жанру другой паловы
XVI - XVII ст. - пільная ўвага да грамадскіх падзей у краіне. Уражанні аб
убачаным, пачутым і перажытым былі настолькі моцнымі, што
прымушалі сведкаў весці запісы, каб пакінуць гэтыя падзеі для гісторыі.
Стваральнікамі твораў гісторыка-мемуарнай прозы былі ў асноўным
прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. У той час немагчыма было знайсщ
такой шляхецкай сям'і, дзе б ні вяліся дзённікі, і не толькі аб гаспадарчым
і асабістым жыцці, але і аб найбольпі важных палітычных падзеях, якія
адбываліся ў краіне. Таму даследчыкі акрэсліваюць творы гэтага часу як
гісторыка-мемуарную літаратуру.
Другі этап у развіцці мемуарнага жанру ў асноўным супадае з
XVIII ст. Калі раней, у XVII ст. дыярыушы пераважна бясстрасна
фіксавалі падзеі, то цяпер у дзённіках і ўспамінах з'яўляецца
суб'ектыўнае «я» аўтара, адлюстроўваюцца яго думкі і пачушді
(эгацэнтрычнасць). Мемуарыстыка ўзбагачаецца ў жанравых адносінах,
набліжаецца да мастацкай прозы - прыгодніцкага рамана (I. Турчыноўскь
С. П. Пільштынова), сентыментальнай аповесці-споведзі (Ф. Карпінскі).
У мемуарах гэтага часу прыметны традыцыі «жыцейскай», бытавой
літаратуры, выкладанне матэрыялаў у форме дзённікавых запісаў,
«раманаў у пісьмах». Усе гэтыя змены тлумачацца ўнутранымі зменамі ў
тагачасным чалавеку, які ўсё больш усведамляў сябе асобай,
шдывідуальнасіію. У мемуарнай літаратуры XVIII ст. , як і папярэдняй,
разам з тым шмат велізарных прагалаў - слаба паказана жыццё вёскі,
амаль адсутшчае горад. Гэта патрабуе супастаўлення і дапаўнення
мемуарных твораў іншымі крьшшамі.
Трэці этап акрэсліваецца на пачатку XIX ст. і ахоплівае перыяд
прыкладна да 1920-х гг. Паступова павялічваецца колькасць твораў
мемуарнай літаратуры, заўважаны яе паварот да народнага, сялянскага
жыцця. Узрастае палітызаванасць, інфармацыйная насычанасць крыніп,
аўтары якіх былі ў цэнтры найболып значных падзей свайго часу. Такая
132
тэндэнцыя асабліва акрэсліваецца з канца 50 - 60-х гг. XIX ст.
Пашыраецца кола аўтараў, сярод якіх - значная колькасць разначынцаў:
чыноўнікаў, служачых, інтэлігентаў, а крыху пазней - купецтва, сялян і
рабочых. У іх творах шырока адлюстроўваецца дзейнасць цэнтральнай і
мясцовай адміністрацыі, прадстаўнікоў народнай адукацыі, духавенства,
жыццё сялянства і розных слаёў гарадскога насельніптва, становішча
арміі і г. д. У гэтых мемуарах асоба ўсведамляецца не сама па сабе, а ва
ўзаемасувязі з рознымі грамадскімі групамі. Больш дакладна
вызначаюцца грамадска-палітычныя погляды аўтараў. Узмацняецца
публіцыстычная накіраванасць, мемуариыя творы набываюць грамадскае
гучанне. Павялічваецца ўвага аўтараў да мастацкіх вартасцей мемуараў,
яны часцей звяртаюцца да дакументаў і дапаможных матэрыялаў, каб
падкрэсліць дакладнасць сваіх слоў. Асаблівасцю мемуарнай літаратуры
канца XIX - пачатку XX ст. становища дакладнае вызначэнне аўтарамі
сваей сацыяльнай ці нацыянальнай прыналежнасці, грамадска-
палітычных і ідэйных пазіцый.
Чацвёртпы этап, як і папярэднія, не мае дакладнай храналагічнай
мяжы. Ён акрэсліваецца з пачаткам паступовага ўстанаўлення Савецкай
улады на тэрыторыі Беларусі. Мемуары гэтага часу усе больш
вызначаюцца ў якасці зброі ідэалагічнай і палітычнай барацьбы. Актыўна
збіраюцца і публікуюцца ўспаміны ўдзельнікаў рэвалюцыйньгх падзей
другой паловы ХТХ - пачатку XX ст., Кастрьгчніцкага перавароту (ці, як
пазней яго называлі, - рэвалюцыі), грамадзянскай вайны (1920 -
1930-е гг.). Мемуарысты адшукваюць тыповыя сітуацыі, тыповыя
вобразы, прыходзяць да разумения тыповасці сваёй індывідуальнасці
(«я» - як і «ўсе»), дэманструюць непарыўнасць свайго лесу з лёсам
краіны, народа. Новым штуршком развіцця мемуарнай літаратуры стала
барацьба з фашызмам у 1941 - 1945 гг. Узрастае колькасць мемуараў, а
таксама з'яўляюцца новыя іх разнавіднасці: успаміны-анкеты,
стэнаграфічныя і літаратурныя запісы ўспамінаў. Мемуары часам
набываюць навуковую вартасць не толькі як крыніца, але і даследаванне
(успаміны кіраўнікоў партызанскага руху П. К. Панамарэнкі,
П. 3. Калініна і інш.).
3 пачатку 1960-х гг. з'яўляюцца таксама ўспаміны дзеячаў культуры
(3. Азгура, П. Мядзёлкі, А. Карпюка і інш.), савецкіх і партыйных
кіраўнікоў, якія не ўдзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху
(К. Кавалёва).
Апошні, пяты, этап яшчэ толькі акрэсліўся з канца 1980-х гг. Яго
характэрнымі рысамі, у адрозненне ад папярэдняга, сталі меншая
ступень заідэалагізаванасці твораў, публікацыя тых з іх, што не маглі
ўбачыць свет (успаміны рэпрэсіраваных, дзеячаў беларускай
эміграцыі), імкненне выказаць тое, што не змаглі раней (у гэтым сэнсе
133