Узмацненне расійскага напрамку ў знешняй палітыцы Бе-
ларусі адбылося пасля майскага (1995) рэферэндуму. 3 64,8%
грамадзян Беларусі, якія прынялі ў ім удзел, 82,4% падтры-
малі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.
у лютым 1996 г. адбыўся афіцыйны візіт беларускага
Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Маскву. У ходзе перагавораў з
Б. Ельцыным галоўная ўвага надавалася абмеркаванню пер-
спектыў паглыблення эканамічных, ваенных і культурных су-
вязяў, узаемадзеяння ў рамках Мытнага саюза. Прэзідэнты
падпісалі сумесную заяву і далі даручэнне ўрадам сваіх краін
падрыхтаваць праект дагавора, які вызначаў бы прынцыпы,
асноўныя напрамкі і формы далейшага іх збліжэння.
Такі праект хутка падрыхтавалі і 2 красавіка 1996 г. у
Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці суве-
рэнных рэспублік. У дакуменце адзначалася, што бакі ўзгадня-
юць палітыку, агульныя пазіцыі па асноўных міжнародных
пытаннях, узаемадзейнічаюць у забеспячэнні бяспекі, ахове
граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты
свайго суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўні-
цтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. Былі
сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парла-
менцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па
навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, Камітэт па гідраметэа-
ралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя,
Грамадскі савет прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў пры Вы-
канкаме Супольнасці. Планавалася, што да канца 1996 г. дзяр-
жавы сфарміруюць агульную транспартную сістэму з адзінымі
тарыфамі па перавозках грузаў і пасажыраў, аб'яднаюць энер-
гасістэмы і будуць мець сумесныя навукова-тэхналагічную і
інфармацыйную прасторы. На наступны год разлічвалі пра-
весці сінхранізацыю этапаў, тэрмінаў і глыбіні эканамічных
рэформаў, падрыхтаваць адзіную нарматыўна-прававую базу,
правесці уніфікацыю грашова-крэдытных і бюджэтных сістэм,
стварыць умовы для ўвядзення адзінай валюты.
Пасля ратыфікацыі дагавора аб стварэнні супольнасці Бе-
ларусі і Расіі 29 жніўня 1996 г., праводзіліся пасяджэнні Вы-
589