клубаў па краязнаўству, сярод якіх вылучаліся "Талака", "Па-
ходня", "Узгор'е", "Рунь" і іншыя. Арганізаваліся беларускія
культурныя таварыствы ў Маскве, Літве, Латвіі і Эстоніі.
Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталінізацыі
грамадства і пазбаўлення яго ад рэцыдываў застойнага часу.
У прэсе і артыкулах друкаваліся матэрыялы, у якіх ўтрымлі-
валіся негатыўныя адзнакі не толькі Сталіна і яго эпохі, але і
ролі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, партыі бальшавікоў
у першыя гады Савецкай улады. Пачаўся новы этап рэабілі-
тацыі. У верасні 1987 г. была створана камісія Палітбюро
ЦК КПСС па дадатковаму вывучэнню матэрыялаў, якія былі
звязаны з рэпрэсіямі 30- 40-х і пачатку 50-х гадоў.
14 чэрвеня 1988 г. рашэннем Савета Міністраў БССР была
створана ўрадавая камісія, якая прыйшла да высновы аб
знішчэнні ў лясным масіве Курапаты пад Мінскам на праця-
гу 1937-1941 гг. не менш 30 тыс. грамадзян. Былі выяўлены
месцы масавых расстрэлаў у Мазыры, Барысаве, Гомелі,
Віцебску, Оршы і іншых мясцінах Беларусі.
У канцы 1987 г. рэспубліканская пракуратура пасля ўсеба-
ковай праверкі спыніла крымінальную справу вядомага дзяр-
жаўнага і грамадскага дзеяча, Старшыні першага часовага
рабоча-сялянскага ўрада Беларусі пісьменніка 3. Жылуновіча
(Цішкі Гартнага) за адсутнасцю ў яго дзеяннях саставу зла-
чынства. Бюро ЦК КПСС прыняло рашэнне аб яго партыйна-
палітычнай рэабілітацыі і аднаўленні ў партыі з кастрычніка
1918 г. Усяго ў 1988 г. на Беларусі было рэабілітавана
832 чалавекі, а на пачатку 1993 г. іх колькасць павялічылася
да 130 тыс. такіх асоб. Прымаліся меры па забеспячэнню
правоў рэабілітаваных і іх родных, кампенсацыі нанесеных
матэрыяльных страт.
Пашырэнне дэмакратызацыі ў грамадстве было немагчыма
без рэформы палітычнай сістэмы. На XIX канферэнцыі КПСС,
якая адбылася ў чэрвені-ліпені 1988 г., падкрэслівалася, што
няўдачы ў правядзенні рэформ звязаны з кансерватызмам
партапарату, камандна-адміністрацыйнай сістэмай, бюракра-
тызмам, якія складалі галоўнае звяно "механізма тармажэння".
563