верасні - "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удаска-
наленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання
прамысловай вытворчасці". Меры, якія ажыццяўляліся на ас-
нове рашэнняў пленумаў, назвалі эканамічнай рэформай.
Фактычна рэформа складалася з дзвюх частак. Па-першае, у
верасні 1965 г. было вырашана вярнуцца да галіновага прын-
цыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў кастрычніку
1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў
саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай прамыс-
ловасці, тарфяной, сельскага будаўніцтва). Па-другое, вызнача-
ліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканаміч-
нага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася сістэ-
ма тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпры-
емствам зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы
павінны былі гшанаваць толькі асноўныя заданні: аб'ём рэаліза-
цыі прадукцыі, асноўную наменюіатуру вырабаў, фонд зарпла-
ты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі
права самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы,
зніжэнне сабекошту прадукцыі, колькасць персаналу. Вытвор-
часць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў заменены
на аб'ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую
зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам
у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму выра-
шаліся пыганні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. 3 пры-
бытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці,
ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзен-
ня сацыяльна-культурных мерапрыемстваў.
Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне
цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашы-
рэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў
прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканаміч-
ных і дырэктыўных мегадаў было цяжка сумяшчальным.
Новыя метады планавання і эканамічнага стымулявання,
што ўкараняліся з 1966 г., з'явіліся адметнай рысай восьмага
пяцігадовага плана (1966-1970). Першым у рэспубліцы па-
чаў працаваць па новаму калектыў Гомельскага шклозавода,
553