Прэзідэнта, хаця і выразна не фармулявалася, знаходзіла ўсё
больш прыхільнікаў.
Да бунту супраць Прэзідэнта заахвочвалі дэпутатаў дэ-
манстрацыі, што мелі месца вясной 1996 г., арганізаваныя
апазіцыяй.
Прэзідэнт А. Лукашэнка і Урад РэспублікіБеларусь вызна-
чылі палітычны курс, накіраваны на стварэнне сацыяльна ары-
ентаванай эканомікі, забеспячэнне палітычнай стабільнасці і
згоды ў грамадстве, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі
дзяржавамі СНД, шматвектарнасць знешняй палітыкі рэс-
публікі, павышэнне дабрабыту народа, развіццё навукі, адука-
цыі і культуры. У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны
Савет прапанову аб рэферэндуме наконт змен у Канстытуцыі
перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэн-
ня суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска
Чырвонай Арміяй у 1944г.), свабоднага абароту зямлі, адмены
смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, тэрміне
паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы.
Ва ўмовах абвостранай канфрактацыі ў грамадстве, спроб
апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы пра-
весці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічменту
прэзідэнту адбыўся 24 лістапада 1996 г. другі рэспубліканскі
рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права ўдзельнічаць
у рэферэндуме, галасавалі каля 6,2 млн. чалавек, ці 84,4%. За
прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змя-
неннямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэс-
публікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 Млн. чалавек, ці
70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання. Пака-
зальна, што за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпу-
тацкімі фракцыямі камуністаў і аграрыяў, прагаласавалі
толькі 582 тыс. чалавек, ці 7,93%. Яшчэ большая колькасць
удзельнікаў галасавання - 88,18% (5,5 млн. чалавек) выказа-
ліся за перанясенне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з
27 ліпеня на 3 ліпеня. Грамадзяне Беларусі таксама выказалі-
ся супраць свабоднага, без абмежаванняў куплі і продажу
578