мастацтва", - адзначалася ў ананімнай запісцы, якая была
прыкладзена да матэрыялаў рэвізіі 1836-1840 гг.
Другім падатковым саслоўем былі мяшчане - асабіста сва-
боднае насельніцтва гарадоў, якое павінна было плаціць па-
душны падатак, грашовыя і натуральныя павіннасці, адбы-
ваць рэкрутчыну. Аднак не ўсе мяшчане жылі ў горадзе.
Звычайна заможныя сяляне, якія сталі вольнымі і перайшлі ў
саслоўе мяшчан, "прыпісваліся" да таго ці іншага горада, але
працягвалі жыць у сваёй вёсцы, дзе ў іх была наладжана
прадпрымальніцкая справа.
На Беларусі афіцыйна афармляецца асобая непадатковая,
але і не прывілеяваная група насельніцтва - разначынцы, г. зн.
выхадцы з "розных чыноў і званняў". Гэта была асабіста сва-
бодная катэгорыя насельніцтва, болей ці меней аднародная
па характару сваіх заняткаў, па свайму становішчу ў грамад-
стве, у тым ліку і прававому. Як правіла, разначынец - не-
вялікі чыноўнік, настаўнік гімназіі, дзеяч навукі. літаратуры
ці мастацтва. У першую чаргу разначынцамі з'яўляліся аду-
каваныя інтэлігенты, выхадцы з сялянства, мяшчанства, ку-
пецтва, духавенства, збяднелага дваранства. Агульны іх лік і
ўдзельная вага сярод насельніцтва Беларусі ў пачатку XIX ст.
не вызначаны.
Пэўныя змяненні адбыліся ў прававым і сацыяльна-экана-
мічным становішчы яўрэяў, што жылі на тэрыторыі ВКЛ пас-
ля яго далучэння да Расійскай імперыі Пасля першага падзе-
лу Рэчы Паспалітай яны былі запісаны ў мяшчане, дзе выдзя-
ляліся ў асобныя падатковыя і саслоўныя групы. Прызнаваў-
ся падзел на кагалы, зручны расійскай адміністрацыі ў якасці
судовай установы. Яўрэі, запісаныя ў купецтва, з 1789 г.
атрымалі дазвол на ўдзел у гарадскім самакіраванні, у тым
ліку быць выбранымі ў кіраўніцтва. Але ў хуткім часе стано-
вішча яўрэяў значна пагоршылася. У 1792-1794 гг. была
ўстаноўлена так званая “рыса яўрэйскай аседласці”. Гэта
была палітыка, накіраваная на ўтрыманне яўрэйскага насель-
ніцтва ў межах яг о рассялення. Правы грамадзянства і мя-
шчанства ім дазвалялася мець толькі ў губернях: Мінскай, Ізяс-
17