Люстрацыйныя камісіі павінны былі скласці інвентарныя
вопісы казённых маёнткаў, вызначыць гаспадарчае станові-
шча сялян, памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў. Сяляне
падзяляліся на чатыры разрады: цяглых, якія мелі не менш
дзвюх галоў буйной рагатай жывёлы; паўцяглых, якія мелі
адну галаву працоўнай жывёлы; агароднікаў (халупнікаў),
якія мелі хату з агародам, але былі пазбаўлены надзелу на
полі; бабылёў (кутнікаў) - беззямельных і бяздомных сялян.
Закон прадугледжваў, "...каб усе сяляне перайшлі ў разрад
цяглых, або, на крайні выпадак, паўцяглых гаспадароў, змян-
шаючы па магчымасці колькасць такіх, якія не маюць вяско-
вай гаспадаркі і належаць да класа бабылёў". Рэалізацыя
гэтага палажэння патрабавала наяўнасці запаснога зямельна-
га фонду, а таксама правядзення ўсеагульнага перадзелу
зямлі ў казённых маёнтках. Абмежаванасць зямельнага фон-
ду прымусіла ўсталяваць невысокі зямельны надзел на рэвізс-
кую душу ў памеры трох дзесяцін і адной дзесяціны сенакосу.
Відавочна, што такога надзелу было недастаткова, каб забяс-
печыць пражытачны мінімум сялян, але ён быў большы за
дарэформенны. У выніку перадзелу колькасць бабылёў і ага-
роднікаў у казённай вёсцы скарацілася.
Люстрацыя рэгламентавала павіннасці дзяржаўных сялян
Беларусі. За выключэннем даніны захоўваліся ўсе формы ра-
ней існуючых павіннасцяў, але былі дакладна акрэслены іх
памеры і нават усталяваны памеры штодзённых урокаў. Рэ-
форма не адмяніла асноўную паншчыну, але ў далейшым
прадугледжвалася перавесці дзяржаўных сялян на аброк, што
і пачало ажыццяўляцца ў 1844 г. Люстрацыя істотна абме-
жавала свавольства часовых гаспадароў і арандатараў, па-
ставіла іх пад кантроль дзяржаўных чыноўнікаў.
3 1844 г. урад мяняе напрамак рэформ: фальваркова-пры-
гонная сістэма ва ўсіх дзяржаўных маёнтках ліквідуецца.
Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на
пазямельны аброк. 3 фальварковых зямель ім былі зроблены
прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк былі пера-
ведзены ўсе дзяржаўныя маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Ма-
45