нікаў маральнай чысціні), якая стала найбольш масавай у
параўнанні з папярэднімі. Пашырэнне асветы з'яўлялася па-
ранейшаму адным з асноўных накірункаў дзейнасці студэнцт-
ва, але галоўная мэта - аднаўленне Рэчы Паспалітай - насіла
палітычны характар. Тайныя згуртаванні становяцца папу-
лярнымі, і пад уплыў філарэтаў трапляюць навучэнцы
Мінскай, Свіслацкай і іншых гімназій.
3 пачатку 20-х гг. XIX ст. назіраюцца змены ў палітыцы
Аляксандра I у дачыненні патрыятычна настроенай шляхты.
У снежні 1821 г. выходзіць указ аб забароне дзейнасці на
тэрыторыі Царства Польскага і Віленскай навучальнай ак-
ругі тайных таварыстваў, а ў жніўні 1822 г. - масонскіх
ложаў. 3 гэтага часу распачалася дзейнасць тайнай паліцыі
па выкрыццю недазволеных змоваў.
Вясной 1823 г. уладам стала вядома пра дзейнасць сгу-
дэнцкіх і вучнёўскіх арганізацый у Віленскай навучальнай
акрузе. Найбольш цяжкія пакаранні панеслі філарэты і філа-
маты. Паводле прысуду, вынесенага ў красавіку 1824 г. спе-
цыяльна створанай камісіяй, былі пакараны 20 членаў гэтых
арганізацый. 3 іх трох (Т. Зана, А. Сузіна і Я. Чачота) выслалі
на Урал, некаторых пакінулі ў Санкт-Пецярбургу і Маскве
(А. Міцкевіча, Я. Сабалеўскага, Ю. Яжоўскага, Ф. Малеўс-
кага) ці выслалі ў аддаленыя губерні Расіі. За выпушчанымі
на волю нагляд вёўся да 1830 г. Была праведзена "чыстка"
прафесуры Віленскага універсітэта. Ад працы былі адхілены
I. Лялевель, І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад паз-
бавіліся рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі і папячыцель
Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі.
Важным момантам у дзейнасці тайных таварыстваў Цар-
ства Польскага, Літвы, Беларусі было наладжванне кантак-
таў з рускімі дзекабрысцкімі арганізацыямі. Пасля паўстання
Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу (1820) на заходнюю
ўскраіну імперьіі былі перадыслацыраваны гвардзейскія
часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.А. Бястужаў-
Марлінскі, М.С. Лунін, А.І. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў і інш. У
1821 г. кіраўнік Паўночнага таварыства М.М. Мураўёў на-
69