ных каля Брэста і Гродна, і рэзервовых часцей была сфармі-
равана спецыяльная армія пад кіраўніцтвам генерала П.А. Тал-
стога. Яна прызначалася для прадухілення паўстання на тэ-
рыторыі ВКЛ. Паміж Царствам Польскім, літоўскімі і бела-
рускімі губернямі была абмежавана сувязь, уведзена цэнзура
перапіскі, узмацніўся паліцэйскі нагляд - нядобранадзейных
высылалі ў глыб Расіі. Секвестру падвяргаліся маёнткі тых
памешчыкаў, якія з пачатку паўсгання знаходзіліся ў Царстве
Польскім. Але прынятыя меры не змаглі прадухіліць пашы-
рэнне паўстання на Беларусь.
У студзені 1831 г. для кіраўніцтва паўстаннем быў створа-
ны Віленскі цэнтральны камітэт (С. Шумскі, М. Балінскі,
А. Гарэцкі і інш.). Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўс-
кага ўрада і не праяўляў асаблівай ініцыятывы, што тлума-
чыцца, магчыма, згасаннем самой ідэі ВКЛ, аднаўленне яко-
га ў той момант ужо адыходзіла на другі план. Зараз нама-
ганні накіроўваліся перш за ўсё на дасягненне незалежнасці
Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., шго атаясамлівалася з
аднаўленнем польскай дзяржаўнасці.
Камітэт займаўся зборам грашовых сродкаў на паўстанц-
кія мэты, арганізацыяй майстэрні па вырабу зброі, спрабаваў
каардынаваць дзейнасць павятовых камітэтаў. Але ў яго не
было выразнай лініі паводзін і праграмы дзеянняў. Па сут-
насці, Камітэт не стаў кіруючым органам паўстання ў Бела-
русі, хаця яго дзейнасць спрыяла ўзнікненню тайных паў-
станцкіх камітэтаў, якія ініцыіравалі выступленне.
Вясной 1831 г. у Беларусі склалася вельмі напружаная
палітычная сітуацыя. ГІерадыслакацыі расійскіх вайсковых
кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вялі да пагар-
шэння і так дрэннага становішча значнай часткі насельніцт-
ва. Адпаведную рэакцыю выклікалі чуткі аб поспехах
польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі не было
расійскіх вайсковых сіл. Яны рушылі на захад. Таму шляхта
Віленшчыны і Міншчыны скарыстала зручны момант.
У красавіку 1831 г. узброенае выступленне ахапіла Аш-
мянскі і Свянцянскі паветы Віленскай губерні, Вілейскі і
74