Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва "Белоруссия" і "бело-
русский" край, як і "Маларасія", "маларасійскі" і "Вялікара-
сія", "вялікароскі" афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага і
афіцыйнага ўжытку, паколькі мелі агульны корань "рос", што
сведчыла, з пункту гледжання ўрада, аб адзінстве паходжан-
ня "трох плямён русскага народа".
Канфесіянальная палітыка. Асноўным зместам канфесія-
нальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне
страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасяг-
нення галоўнай мэты ў часы праўлення Аляксандра I і Міка-
лая I былі неаднолькавымі. Нягледзячы на сваё пануючае
становішча, у эпоху імператара Аляксандра I праваслаўная
царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным ста-
не. Веруючымі ў асноўным былі прыгонныя сяляне, бедная
шляхга і мяшчане. Дваранства, пераважна каталіцкае, мала
клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Больш
таго, пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных у каталі-
цызм, уз'яднанне уніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай
свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3
дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія
місіі. Полацкі езуіцкі калегіум загадам ад 12 студзеня 1812 г.
быў узведзены ў ранг акадэміі з правамі універсітэта. Толькі
пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва
каталіцкага духавенства з напалеонаўскай адміністрацыяй,
езуіты былі выдвараны з Расіі, а іх маёмасць канфіскавана.
Была зачынена і Полацкая акадэмія.
Актывізацыя кагаліцызму адбілася на становішчы уніяцкай
царквы Беларусі. Раз'язджаючы па уніяцкіх прыходах, каталі-
цкія ксяндзы абвяшчалі, што быццам бы ёсць прадпісанне
расійскага ўрада неадкладна далучыць уніятаў да католікаў.
Здараліся выпадкі гвалтоўнага захопу католікамі уніяцкіх хра-
маў. Значную шкоду аўтарытэту уніяцкай царквы нанеслі ба-
зыліяне, прыхільнікі далейшай лацінізацыі царкоўнай уніі.
Польская гісторыя, мова і літаратура былі асноўнымі прадме-
тамі базыліянскіх школ. Іерархі уніяцкай царквы пастаянна
скардзіліся ў Санкт-Пецярбург, у выніку гэтага ў 1805 г. ката-
54