Асаблівасцю рамантызму мастакоў Беларусі быў інтарэс
да мясцовай гісторыі. Гэта цікавасць шмат у чым была звяза-
на з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Да гістарычнай
тэматыкі звярталіся многія пісьменнікі, паэты. Гісторыя была
прадметам роздуму А. Міцкевіча. Яго творы, напісаныя на
польскай мове, лічацца культурным скарбам Беларусі. У
сваіх ранніх творах "Мешка, князь Навагрудка", "Бульба", а
таксама ў паэмах "Дзяды", "Пан Тадэвуш", "Гражына"
А. Міцкевіч выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага
фальклору, сюжэты беларускай гісторыі. Блізкімі па настрою,
думках да А. Міцкевіча былі У. Сыракомля, Я. Чачот. Асоб-
нае месца ў плеядзе рамантыкаў Беларусі належыць Я. Бар-
шчэўскаму. Яго празаічны зборнік "Шляхціц Завальня, або
Беларусь у фантастычных апавяданнях" прадстаўляе сабой,
па водгуках сучаснікаў, беларускі цыкл "1000 і адной ночы".
У 40-я гады ў культуры Беларусі ярка праявіўся пераход
ад рамантызму да рэалізму. Важнай вехай на гэтым шляху
была творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Першым творам
пісьменніка сталі лібрэта аперэт "Рэкруцкі яўрэйскі набор",
"Спаборніцтва музыкаў", "Чароўная вада", якія напісаны на
польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. уба-
чыла свет музычная п'еса В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка"
("Ідылія"), у якой упершыню загучала жывая беларуская
мова. У 50-я гг. пісьменнік стварае вершаваныя апавяданні
"Вечарніцы" і "Гапон", "Халімон на каранацыі", займаецца
перакладамі. На пачатку 60-х гадоў ён стварае свой лепшы
твор - фарс-вадэвіль "Пінская шляхта".
У дарэформенны перыяд усё болыпую ролю ў грамадска-
культурным жыцці Беларусі адыгрывае тэатр. Асноўнай фор-
май тэатральнай дзейнасці ў гэты час з'яўляецца прыватная
антрэпрыза. Як правіла, такі тэатр меў базу ў губернскім або
буйным павятовым горадзе і перыядычна вандраваў па нава-
кольных гарадах, мястэчках, маёнтках і кірмашах. Пастаян-
ныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараў-
скага), Гродне (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Ка-
жынскага). У выніку рэфармавання тэатральнай дзейнасці ў
88