У. Караткевічам, прадоўжылі К. Тарасаў, В. Іпатава, Л. Дай-
нека і інш.
Шэраг цікавых твораў стварылі паэты, сярод якіх трэба
адзначыць зборнікі "Між чырвоных рабін" П. Броўкі; "Новая
кніга", "Сасна і бяроза" А. Куляшова; "Мой хлеб надзённы",
"Глыток вады", "След бліскавіцы", "Нарачанскія сосны" М. Тан-
ка; "Пры святле маланак" П. Панчанкі. Творчай актыўнасцю
адзначыўся С. Грахоўскі, які ў лютым 1956 г. прыехаў у
Мінск. З'явіліся яго зборнікі вершаў "Дзень нараджэння", "Ча-
канне", "Табе зайздросціць сонца", "Памяць", "Паэма дарог" і
інш. Крытычнае пераасэнсаванне вострых праблем гісторыі і
сучаснасці прынесла новае пакаленне паэтаў. Шырокую вя-
домасць заваявалі зборнікі вершаў Н. Гілевіча "Песня ў даро-
гу", "Прадвесне ідзе па зямлі", "Неспакой", "Бальшак", "У
добрай згодзе". З'явіліся зборнікі вершаў Р. Барадуліна "Ру-
нець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Рунь".
Плённа працавалі паэты А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Грача-
нінаў, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.
Буйным укладам у скарбонку драматургіі з'явіліся п'есы
К. Крапівы "Брама бессмяротнасці", А. Макаёнка "Лявоніха на
арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку пад язык",
"Святая прастата", "Пагарэльцы"; А. Дзялендзіка "Выклік ба-
гам", "Начное дзяжурства"; А. Петрашкевіча " Адкуль грэх?",
"Трывога", "Укралі кодэкс" і інш. У пачатку 80-х гг. сваімі
п'есамі "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў аб сабе А. Дудараў.
Сведчаннем высокага грамадскага прызнання з'явілася
прысваенне звання Героя Сацыялістычнай Працы П. Броўку,
I. Шамякіну, К. Крапіве, М. Танку. Ленінскай прэміі былі
ўдастоены народныя паэты і пісьменнікі Беларусі П. Броў-
ка, М. Танк, I. Мележ, В. Быкаў.
Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Бела-
рускія тэатры імкнуліся ўвасобіць на сцэне вобраз сучасніка з
яго складаным і багатым духоўным светам. Паступова нега-
тыўныя тэндэнцыі (прыхарошванне рэчаіснасці, схематызм
вобразаў, павярхоўнае адлюстраванне жыццёвых канфліктаў)
пераадольваліся. Лепшыя спектаклі паказвалі герояў, якія на-
544