Палітычная сітуацыя. У пасляваенны час, як і ў 1930-
40-я гг., уся паўната ўлады была сканцэнтравана ў руках
камуністычнай партыі і, у выніку спецыфічнай пабудовы
апошняй, у руках яе кіраўніка - I. Сталіна. Адзяржаўленне і
ідэалагізацыя ўсіх сфер жыцця вызначалі шырокі спектр па-
літычнай дзейнасці КПБ: сельская гаспадарка, культура, аду-
кацыя і іншыя сферы жыцця. Кіраўніцтва Камуністычнай
партыі аператыўна рэагавала на змены ў настроях грамад-
ства. Дзеля гэтага мелася мноства каналаў інфармацыі і ры-
чагоў уздзеяння: ад рэпрэсіўных да прапагандысцкіх мер.
Першы пасляваенны 1946 год пачынаўся разам з агітацый-
най кампаніяй па выбарах у Вярхоўны Савет СССР. Па ўсёй
рэспубліцы, на прадпрыемствах і ва ўстановах праходзілі
мітынгі, на якіх вылучаліся кандыдаты ў дэпутаты. На пачат-
ку студзеня 1946 г. усе калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў у
ліку першых кандыдатаў называлі Сталіна, Молатава, Вара-
шылава, Жданава, Берыю, Малянкова, Хрушчова. Кіраўнікі
дзяржавы 9 студзеня 1946 г. накіравалі пісьмо выбаршчыкам,
дзе паведамлялі, у якіх акругах яны будуць балаціравацца.
К. Варашылаў праходзіў па Мінскай выбарчай акрузе. 3 гэтай
нагоды на большасці прадпрыемстваў Мінска прайшлі
мітынгі, дзе рабочыя слухалі ўсхваляваныя прамовы аб сваім
выбранніку.
Сапраўды, выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вяр-
хоўны Савет БССР (1947), у мясцовыя Саветы (1948), вызна-
чаліся партыйнымі ўладамі як шырокая прапагандысцкая ак-
цыя, як свята. Насельніцтва ж, змарнаванае вайной, разгля-
дала іх як першую рэальную прыкмету мірнага жыцця. Зда-
валася, самае страшнае мінула - астатняе будзе дасягнута
працай. Жаданне гэтай працы, жаданне хутчэй аднавіць раз-
буранае вайной ахоплівала пераважную болынасць белару-
саў. Многія з той моладзі, што не трапіла на фронт, з зайзд-
расцю сустракалі сваіх аднагодкаў з баявымі ўзнагародамі і
імкнуліся вызначыцца ў працы. У студзені 1946 г. адбыўся
пленум ЦК ЛКСМБ, які заслухаў пытанне "Аб удзеле камса-
мольцаў і моладзі Полацкай вобласці ў падрыхтоўцы выбараў
514