кай вёскі, здавалася, вярнулася XIII ст. - рагаціна і лучына,
драўляныя бароны, даматканае адзенне.
Для веснавога севу 1946 г. не хапала насення, мінераль-
ных угнаенняў, інвентару і машын, а МТС не былі здольны
поўнасцю выканаць вялікі аб'ём сельскагаспадарчых работ у
калгасах, таму што іх было прыкладна ў тры разы менш, чым
у даваенны час. 3-за недахопу коней і трактароў у якасці
цяглавай сілы на веснавой сяўбе выкарыстоўваліся каровы.
У плуг запрагаліся нават людзі, па 3-4 жанчыны, дзеці - так
узорвалі, засявалі значныя зямельныя плошчы.
Адной з найбольш істотных праблем, з якой сутыкнулася
сельскагаспадарчая вытворчасць БССР, стаў недахоп людскіх
рэсурсаў. Многія салдат , што вярнуліся з вайны, былі кале-
камі, няздольнымі выконваць цяжкую сялянскую работу;
іншыя, пажыўшы месяц-другі, падаваліся ў горад, рабочыя
пасёлкі, уладкоўваліся на працу ў МТС. Там прадуктовыя
карткі забяспечвалі рабочага і яго сям'ю харчаваннем, а гро-
шы давалі магчымасць набыць нейкае адзенне. Асноўную ча-
стку грашовых даходаў сельгасарцелям даводзілася выдат-
коўваць на вытворчыя патрэбы, набыццё жывёлы і сельска-
гаспадарчых прылад, гаспадарчае і грамадскае будаўніцтва.
Ва ўмовах экстэнсіўнага развіцця асноўнай крыніцай павелі-
чэння збораў збожжа і іншай прадукцыі паляводства з'яўлялася
пашырэнне пасяўных плошчаў. Вырашыць гэтую складаную
задачу без значнай колькасці рабочай сілы, без механізацыі
было немагчыма. Фонд аплаты працы аказваўся нязначным, і
энтузіязм асобных калгаснікаў вельмі слаба падмацоўваўся
матэрыяльнымі стымуламі. Калгас амаль нічога не даваў зем-
ляробам за іх самаадданую працу. Большасць калгаснікаў не
атрымлівала заработную плату. Заставалася толькі асабістая
гаспадарка, але і з яе амаль увесь прыбытак ішоў на выплату
падаткаў. Спусташэнне і голад панавалі на вёсцы.
Партыйныя органы спрабавалі палепшыць справы ў сель-
скай гаспадарцы адміністрацыйнымі метадамі. У верасні
1946 г. Савет Міністраў СССР, ЦК УКП(б) прынялі пастанову
"Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспа-
506