ду, прадукцыйнасці працы. Многія тавары па сваёй якасці
адпавядалі ці былі блізкімі сусветнаму ўзроўню. Гэта садзейні-
чала таму. што ў другой палове 50 - першай палове 80-х гадоў
экспарт прадукцыі з рэспублікі павялічыўся ў шмат разоў.
Калі ў 1956 г. болын 100 прадпрыемстваў рэспублікі пастаў-
лялі сваю прадукцыю 47 краінам, то ў 1985 г. - 300 прадпры-
емстваў - больш чым 100 дзяржавам.
У мэтах пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў Бела-
руская ССР падпісала Канвенцыю аб міжнародных выстаў-
ках. У 60-70-я гг. на выстаўках у Бруселі, Японіі, Лейпцыгу,
Канадзе, Полынчы і іншых гарадах і краінах залатымі прызё-
рамі выставаў былі трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборач-
ныя камбайны і прычэпы. У 60-х гадах БССР прымала
ўдзел болын як у 200 міжнародных выставах і кірмашах. За
гэты час 30 вырабаў 18 прадпрыемстваў атрымалі 37 ганаро-
вых дыпломаў. БССР таксама праводзіла спецыялізаваныя
міжнародныя выставы, што сведчыла аб прызнанні яе ўкладу
ў тую або іншую галіну навукі і тэхнікі. У Мінску праходзілі
выстаўкі: "Бульба-76", "Парашковая металургія-73, 77", "Хо-
лад-78" і інш.
Большая частка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў
накіроўвалася краінам - членам СЭУ. Каля 10 % эксгіартных
паставак у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і
Лацінскай Амерыкі. На развітыя капіталістычныя краіны -
20 % экспартных паставак рэспублікі. Важнае месца ў экс-
парце краіны займалі беларускія трактары, грузавыя аўта-
мабілі, сіласаўборачныя камбайны, самаходныя скрэперы,
наручныя гадзіннікі, станкі-паўаўтаматы, радыётэхнічныя
прыборы, калійныя ўгнаенні, веласіпеды, тканіна і інш.
Абсталяваннем з Беларусі аснашчаліся новыя прадпрыем-
ствы, якія будаваліся з дапамогай СССР у розных краінах
свету. У іх ліку Бхілайскі металургічны камбінат у Індыі,
Асуанская ГЭС у Егіпце, машынабудаўнічы завод у Алжы-
ры, цэментны ў Йемене і інш. Беларускія трактарабудаўнікі
перадалі эфіопскім спецыялістам тэхнічную дакументацыю,
неабходнае абсталяванне, механізмы, аказалі дапамогу ў
537