
ныя, ваенныя і грамадскія дзеячы В.Г. Кнорын, М.Ф. Гікала,
М.М. Галадзед, А.І. Крыніцкі і інш. Была рэабілітавана гру-
па работнікаў навукі, культуры, рабочых і сялян. Аднак рэабілі-
тацыя праходзіла складана, выбарачна. Да 1988 г. улады не
згаджаліся на партыйную рэабілітацыю Дз. Жылуновіча. У
першую хвалю рэабілітацыі цалкам не была адноўлена спра-
вядлівасць у адносінах да В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, У. Ігна-
тоўскага, А. Баліцкага і інш. 3 прыходам да вышэйшай ула-
ды Л.І. Брэжнева рэабілітацыя была амаль спынена. 3 1972
па 1988 гг. было рэабілітавана толькі 169 чалавек.
Грамадска-палітычнае жыццё тых часоў было складаным
і супярэчлівым, адлюстроўвала барацьбу двух тэндэнцый:
дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыц-
ця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая
імкнулася зберагчы і прыстасаваць старыя рычагі да новых
рэалій грамадскай свядомасці. Пачаўся складаны, для многіх
людзей і трагічны, працэс разбурэння стэрэатыпаў і поглядаў,
якія склаліся.
Працэс лібералізацыі, што закрануў розныя сферы грамад-
скага жыцця, пачаўся перш за ўсё з дэмакратызацыі дзей-
насці партыі. Было наладжана рэгулярнае скліканне партый-
ных з'ездаў і пленумаў ЦК КПСС і саюзных рэспублік. Стала
шырока практыкавацца абмеркаванне партыйных і дзяржаў-
ных дакументаў у друку і на сходах працоўных калектываў.
Па важнейшых пытаннях развіцця розных галін народнай
гаспадаркі пачалі склікацца нарады з прыцягненнем шыро-
кага кола спецыялістаў.
У тыя часы партыйную арганізацыю Беларусі ўзна-
чальвалі К.Т. Мазураў, П.М. Машэраў, Савет Міністраў -
Ц.Я. Кісялёў, Вярхоўны Савет - С.В. Прытыцкі, Ф.А. Сурга-
наў. Усе яны шмат зрабілі для развіцця эканомікі, культуры,
паляпшэння дабрабыту насельніцтва, мелі свае погляды на
вырашэнне тых ці іншых праблем развіцця Беларусі, карыс-
таліся павагай народа.
У дзейнасці кампартыі Беларусі, саветаў, прафсаюзаў,
камсамола паглыблялася калегіяльнасць і рабіліся пэўныя за-
527