кай вобласці генерал Г.С. Здановіч. Падначаленая яму 203-я
стралковая дывізія з упартымі баямі прайшла 1350-кіламет-
ровы марш па цяжкапраходнай мясцовасці Маньчжурскага
плато Вялікага Хінгана, фарсіравала р. Ляохэ, авалодала
горадам Фусінь. За здзейснены подзвіг Г.С. Здановічу прысво-
ена званне Героя Савецкага Саюза.
2 верасня 1945 г., у Такійскай бухце, на борце амерыканс-
кага лінкора "Місуры", быў падпісаны акт аб безагаворачнай
капітуляцыі Японіі. Другая сусветная вайна закончылася.
На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ
уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам.
Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны і добра-
ахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі, у тым ліку больш
чым 194 тыс. чалавек з расфарміраваных партызанскіх злучэн-
няў рэспублікі ў 1944 г. Толькі ў 1944-1945 гг. у Чырвоную
Армію было мабілізавана звыш 755 тыс. жыхароў Беларусі.
Сотні тысяч беларусаў загінулі на франтах вайны, у парты-
занскіх атрадах і падполлі.
3 ўраджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых
палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл
СССР, генерал арміі, кавалер ордэна "Перамога" А.І. Анто-
наў; маршалы Савецкага Саюза В.Д. Сакалоўскі і І.І. Яку-
боўскі, маршал авіяцыі С.А. Красоўскі, генералы арміі І.І. Гу-
сакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў, генерал-палкоўнікі
А.Р. Бацюня, У.Р. Вашкевіч, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў,
М.В. Паўлоўскі, А.В. Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П. Дрозд,
контр-адміралы В.Е. Ананіч, А.І. Гурын - усяго 217 генера-
лаў і адміралаў. Толькі ў складзе Ваенна-паветраных Сіл
СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 5305 і ў
бранятанкавых войсках звыш 2500 афіцэраў беларусаў па
паходжанню.
Звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў былі адзначаны ўрадавамі
ўзнагародамі СССР. 443 беларусы сталі Героямі Савецкага
Саюза. Двойчы вышэйшую ўзнагароду краіны атрымалі
ўраджэнцы Буда-Кашалёўскага раёна, генерал-маёр авіяцыі
П.Я. Галавачоў; Крычаўскага раёна, камандзір танкавай бры-
497