зрабіў заяву на нарадзе ў сваёй стаўцы: "Рускія аддалі загад
аб паргызанскай вайне ў нашым тыле. Гэта партызанская
вайна мае і свае перавагі. Яна дазваляе нам знішчаць усё тое,
што паўстае супраць нас". Праз тры дні галоўнакамандуючы
сухапутных войскаў вермахта генерал-фельдмаршал Браўхіч
атдаў загад аб мерах сугіраць асоб, якія належалі да парты-
занскіх атрадаў, а таксама супраць усіх, хто спачувае і да-
памагае партызанам. Акупанты накіравалі на Беларусь у 1941 г.
221-ю, 286-ю, 403-ю ахоўныя і 339-ю, 707-ю пяхотныя дывізіі
і некалькі іншых дапаможных часцей. У ліпені-жніўні 1941 г.
адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад
кодавай назвай "Прыпяцкія балоты". Карнікі прайшліся з за-
хаду на ўсход па Брэсцкай, Мінскай, Пінскай і Палескай
абласцях, знішчылі 14 тыс., галоўным чынам, мірных жыха-
роў. Усяго ж на тэрыторыі Беларусі ў 1941 г. акупанты
знішчылі каля 100 тыс. чалавек.
У 1941 г. не было вопыту вядзення партызанскай вайны.
У 20 - першай палове 30-х гг. на Беларусі праводзілася
пэўная праца па падрыхтоўцы партызанскіх атрадаў і баз для
іх забеспячэння на выпадак вайны. На тэрыторыі БССР былі
сфарміраваны Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, По-
лацкі і Слуцкі атрады. Кожны атрад налічваў ад 300 да
500 чалавек, меў свой штаб, камандзіра. У беларускіх лясах
для атрадаў былі зроблены закладкі зброі і боепрыпасаў, у
тым ліку 50 тыс. вінтовак і 150 кулямётаў. Камандзірамі атра-
даў з'яўляліся С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, К.П. Арлоўскі,
А.М. Рабцэвіч.
Аднак напярэдадні Другой сусветнай вайны падрыхтоўка
да партызанскіх дзеянняў прыпынілася. Змянілася савецкая
ваенная дактрына. Створаныя партызанскія атрады былі рас-
фарміраваны, а заложаныя ў тайнікі зброя і боепрыпасы былі
зняты. Больш таго, у 1937-1938 гг. былі рэпрэсіраваны амаль
усе партызанскія кадры. Засталіся толькі тыя, хто змяніў мес-
ца свайго жыхарства, або, як В.З. Корж, К.П. Арлоўскі,
С.А. Ваўпшасаў, А.М. Рабцэвіч і іншыя, трапілі ў Іспанію,
дзе набывалі вопыт сучаснай партызанскай вайны.
475