го да кастрычніка 1940 г. на працу ў Беластоцкую вобласць
было накіравана 12 396 чал., Брэсцкую - 5989.
Практычна ўсе асноўныя пытанні краю вырашаліся ў Маскве.
Аб гэтым сведчыць пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) ад 1 каст-
рычніка 1939 г. "Пытанні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны",
якая складалася з 33 пунктаў. Пастанова абавязвала склікаць
Украінскі і Беларускі Народныя сходы з выбарных, вызначала
змест рашэнняў, якія павінны былі прымацца на сходах.
Для правядзення выбараў было створана 929 акруг па
прынцыпу: 5 тыс. выбаршчыкаў на акругу. Права вылучэння
кандыдатаў у дэпугаты Народнага сходу атрымалі Часовыя
ўпраўленні, сялянскія камітэты, сходы рабочых на гірадпры-
емствах і байцоў рабочай гвардыі, а таксама прадстаўнікоў
інтэлігенцыі.
Выбары ў Народны сход праводзіліся пры надзвычай высо-
кай палітычнай актыўнасці насельніцтва краю. Гэта быў усе-
народны плебісцыт, пераважная большасць удзельнікаў якога
выказалася ў падтрымку ўсталявання Савецкай улады, палі-
тыкі правядзення радыкальных сацыяльна-эканамічных пераў-
тварэнняў, за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыя-
нальнай дзяржаве. У выбарах 22 кастрычніка з агульнай коль-
касці 2 763 190 выбаршчыкаў у галасаванні ўдзельнічала
2 672 280 чалавек (96,71%). Было абрана 929 дэпутатаў.
Супраць галасавалі 247 245 выбаршчыкаў (9,3%). Прызнаны
несапраўднымі 14 932 бюлетэні. У двух выбарчых акругах
Высока-Мазавецкага павета кандыдаты не атрымалі боль-
шасці, і выбары былі праведзены паўторна. Мела месца выс-
таўленне кандыдатаў, незалежна ад прапанаваных уладамі,
спробы зрыву перадвыбарных сходаў.
Сярод абраных дэпутатаў Народнага сходу пераважалі
былыя актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху
ў Заходняй Беларусі: П. Дзмітрук, В. Каляда, В. Ласковіч,
I. Малец, С. Малько, М. Машара, С. Пацяруха, П. Пестрак,
М. Піскун, С. Прытыцкі, В. Пырко, I. Райскі, Ф. Савіцкі,
М. Серада, А. Свяргун, Р. Сяржант, А. Федасюк, У. Царук,
Г. Шагун, Л. Шайкоўскі і інш. Некаторыя з іх у якасці паліт-
444