даў і груп самааховы (26 862 чал.). Аднак самаахова была
недастаткова забяспечана ўзбраеннем для ўдзелу ў баявых дзе-
яннях супраць вайсковых фарміраванняў праціўніка.
Насельніцтва Беларусі імкнулася матэрыяльна дапамагчы
абаронцам Радзімы. Летам 1941 г. на тэрыторыі рэспублікі
распачаўся збор грашовых сродкаў, матэрыяльных каштоўнас-
цяў і прадуктаў харчавання. Напрыклад, жыхары Гомеля
ўнеслі ў фонд абароны больш як 250 тыс. рублёў, 18 тон каляро-
вых металаў. Насельніцтва Палескай вобласці да 12 жніўня
1941 г. сабрала каля 412 тыс. рублёў, а жыхары чатырох
раёнаў Магілёўскай вобласці да 9 жніўня - 120 тыс. рублёў.
У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1,5 млн.
спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124
буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 37 з Віцеб-
скай вобласці, 38 - Гомельскай, 15 - Магілёўскай і 19 -
Палескай вобласці. Сярод іх былі "Гомсельмаш", гомельскі
станкабудаўнічы імя С.М. Кірава і паравозарамонтны заво-
ды, Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання, віцебс-
кія абутковыя фабрыкі "Прагрэс" і "Чырвоны Кастрычнік",
Аршанскі льнокамбінат і іншыя. Эвакуіраваныя прадпрыем-
ствы да вайны выраблялі 46,6% усёй электраэнергіі, 40,9%
машынабудавання і металаапрацоўкі, 63,7% тэкстылю.
Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размяшчаліся
пераважна ў Паволжы, на Урале, у Сібіры. Рабочыя, інжы-
нерна-тэхнічныя работнікі на новых месцах паказвалі прык-
лад сапраўднага працоўнага гераізму. Ужо ў пачатку 1942 г.
большасць эвакуіраваных беларускіх прадпрыемстваў пачалі
выпуск ваеннай прадукцыі, за адзін месяц правялі мантаж
абсталявання, перабудавалі тэхналогію вытворчасці і на-
ладзілі, як, напрыклад, гомсельмашаўцы, выпуск у Чалябінс-
кай вобласці мінамётаў. У складаных умовах беларускае ся-
лянства праводзіла эвакуацыю матэрыяльных каштоўнасцяў.
Вяскоўцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і
Палескай абласцей эвакуіравалі і перадалі насельніцтву
звыш 750 тыс. галоў жывёлы з грамадскага сектара ўлас-
насці. Акрамя таго ў савецкі гыл вывезена 93,6 тыс. тон
462