войскаў на Рым. Баявая аперацыя пачалася 17 студзеня, а
завяршылася 1 мая 1944 г., калі салдаты 2-га польскага кор-
пуса прарвалі нямецкую абарону, так званую "Лінію Густа-
ва", і авалодалі цэнтрам варожага супраціўлення - горным
кляштарам Монтэ-Касіна. У час наступлення корпуса выз-
начылася вялікая колькасць беларусаў (I. Буглак, Р. Буслак,
I. Віршыч, С. Голуб, I. Драчынскі, Т. Купрыян, Б. Пачы-
коўскі, У. Пашкоўскі, I. Станкевіч, П. Сыч, А. Цаюн, У. Юргі-
левіч, С. Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і
польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса
пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў
70% асабовага складу.
У гады Вялікай Айчаннай вайны дзесяткі тысяч нашых
землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў
акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з
іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў
еўрапейскім руху Супраціўлення. Яны змагаліся ў антыфа-
шысцкіх атрадах Італіі, Францыі, Югаславіі, Славакіі, Чэхіі і
Полынчы. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджа-
ны ордэнамі і медалямі гэтых краін. Так, у дэпартаменце
Марбіян у Францыі ў французскім Супраціўленні змагаўся
ўраджэнец Магілёўшчыны лейтэнант Ф. Кажамякін. Пасмя-
ротна ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай Францыі -
ордэнам Ганаровага легіёна.
Інжынер з Дзяржынска А. Варанкоў удзельнічаў у ства-
рэнні партызанскага атрада з былых савецкіх ваеннапалонных
у Бельгіі, быў начальнікам штаба гэтага атрада, а потым -
інтэрнацыянальнай антыфашысцкай брыгады "За Радзіму". У
ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэй-
шым бельгійскім ваенным ордэнам.
Ураджэнец Віцебшчыны В.А. Квіцінскі камандаваў Асо-
бай партызанскай брыгадай імя К. Готвальда, якая вызначы-
лася ў Славацкім нацыянальным паўстанні 1944 г. За ўмелае
камандаванне брыгадай і асабістую мужнасць у час паўстан-
ня В.А. Квіцінскаму было прысвоена званнё Героя Савецкага
Саюза. За актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі
486