7 з 9 маршалаў, 600 генералаў (для параўнання: у гады Вялікай
Айчыннай вайны сграты савецкага генералітэту склалі 423 чала-
векі). Маршал Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі, згадваючы
гэтыя абставіны пасля вайны, зазначыў, што каб не масавыя
рэпрэсіі камандуючых кадраў, то, "мабыць, і не было б увогуле
вайны ў сорак першым годзе". Германская разведка і генштаб
добра ведалі пра становішча і цалкам выкарысталі ўсе сродкі,
каб здзейсніць свае планы ў 1941 г.
Сталін і яго паплечнікі, безумоўна, рыхтаваліся да вялікай
вайны. Уся палітыка індустрыялізацыі была скіравана на
стварэнне цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага ком-
плексу. У канцы 30-х гг. распачалося пераўзбраенне арміі,
значна павялічана яе колькасць, тэрмін ваеннай службы пра-
цягнуты да трох гадоў.
Аднак кіраўнікі Савецкага Саюза далёка не ў поўнай меры
скарысталі тыя перавагі, што меліся ў іх. Не быў выкарыста-
ны такі важны тэрытарыяльны фактар, як далучэнне да СССР
Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Прыбалтыкі, калі
граніца СССР адсунулася далёка на Захад. Распачатае
будаўніцтва абарончых аб'ектаў на новай савецка-германскай
мяжы ішло марудна, прычым адначасова суправаджалася ак-
тыўным дэмантажом аналагічных умацаванняў на старой са-
вецка-польскай дзяржаўнай мяжы. Напярэдадні вайны войскі
Чырвонай Арміі нават не былі прыведзены ў стан баявой
гатоўнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.
Сталін меў рацыю, калі лічыў, што Германія не можа
выйграць вайну ў Еўропе на два франты. На Захадзе яе
моцным праціўнікам заставалася Англія, якая да таго ж ка-
рысталася падтрымкай ЗША. Суадносіны сіл паміж Германі-
яй і СССР не давалі падстаў спадзявацца на хуткую і лёгкую
перамогу Германіі. А па ацэнках савецкага Генштаба суад-
носіны ўвогуле былі на карысць СССР.
Сталін ігнараваў верагоднасць хуткага нападу
гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз. Данясенні савецкіх
разведчыкаў, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны начатку вай-
ны, патанулі ў хвалі нямецкай дэзінфармацыі. Быў
454