бастоўка, з удзелам 32,4 тыс. рабочых, у 1933 г. - 81 забас-
тоўка і адпаведна 36,7 тыс. рабочых.
Эканамічныя стачкі ўсё часцей перарасталі ў палітычныя.
Яны праходзілі пад знакам пралетарскага адзінства, супраць
урадавай знешняй і ўнутранай палітыкі. У 1933 г. адбылося
звыш 14 палітычных забастовак, якія суправаджаліся шмат-
люднымі мітынгамі і дэманстрацыямі, нярэдка завяршаліся су-
тычкамі з паліцыяй.
Выступленні сялян супраць памешчыкаў, камасацыі і
ліквідацыі сервітутаў, падатковага цяжару ў 1931-1932 гг.
адбыліся больш чым у 160 сёлах Беластоцкага, Брэсцкага,
Гродзенскага, Віленскага, Пінскага і Навагрудскага паветаў.
Каб задушыць сялянскія выступленні, улады пасылалі кар-
ныя экспедыцыі, праводзілі "пацыфікацыі", якія ператваралі-
ся ў бязлітасныя расправы над сялянамі. У верасні 1931 г.
былі ўведзены надзвычайныя, фактычна ваенна-палявыя
суды, бо іх прыгаворы абскарджанню не падлягалі.
У адказ на дзеянні паліцыі сяляне стваралі атрады сама-
абароны, а ў некаторых выпадках станавіліся на шлях парты-
занскай барацьбы. У сакавіку 1932 г. адбылося ўзброенае
выступленне сялян вёскі Асташына. Паліцыя жорстка рас-
правілася з сялянамі. На дапамогу асташынцам прыбылі жы-
хары з 8 навакольных вёсак. Па прыгавору надзвычайнага
суда сяляне I. Бахар, А. Гаўраш, А. Малец, В. Стасевіч былі
павешаны, пяць чалавек прыгавораны да пажыццёвага зня-
волення, 44 чалавекі атрымалі па 5-6 гадоў турмы.
У ліпені 1933 г. адбылося ўзброенае выступленне сялян
Кобрынскага павета. Кобрынскі і суседнія з ім паветы былі
аб'яўлены на асадным становішчы, а 8 арганізатараў узброе-
нага выступлення, у тым ліку і сакратар Брэсцкага акругова-
га камітэта КПЗБ Рэгіна Каплан, былі аддадзены ваенна-
палявому суду. У выніку разгорнутай кампаніі салідарнасці,
праведзенай не толькі ў краі, але таксама ў Варшаве і Лодзі,
смяротная кара была заменена пажыццёвым турэмным зня-
воленнем. У чэрвені 1934 г. быў створаны лагер "ізаляцыі" ў
Бярозе Картузскай. Праз лагер да 1939 г. "прайшло" звыш
429