рымнай эксплуатацыі лясных багаццяў замежнымі манапо-
ліямі. 3 1921 па 1936 гг. плошча лясоў краю зменшылася на
400 тыс. га. Выключнае месца займалі прадпрыемствы па
вырабу фанеры, паколькі 3/4 усёй іх прадукцыі ішло на экс-
парт. Фабрыкі размяшчаліся ў асноўным у Белавежскай пу-
шчы і на Палессі. Яны бесперапынна працавалі нават у гады
эканамічнага крызісу. На лесараспрацоўках у Белавежскай
пушчы ў асобныя гады працавала да 17 тыс. чалавек. Най-
больш буйнымі прадпрыемствамі з'яўляліся запалкавая фаб-
рыка "Прагрэс-Вулкан" у Пінску, тытунёвая і фанерная ў
Гродне, фанерная фабрыка ў Мастах, шклозавод "Нёман" у
Лідскім павеце і фабрыка гумавых вырабаў "Ардаль" у Лідзе.
Самым буйным прамысловым цэнтрам краю быў Белас-
ток і яго прыгарады, дзе канцэнтраваліся прадпрыемствы
тэкстыльнай прамысловасці. На іх працавала ў сярэднім да
5 тыс. чалавек.
У прамысловасці, на транспарце колькасць рабочых у паў-
ночна-ўсходніх ваяводствах згодна з перапісам 1931 г. скла-
дала 128 тыс. Гэта было значна менш у параўнанні з агульна-
польскімі паказчыкамі. Большасць з іх было занята ў дрэва-
апрацоўчай і харчовай прамысловасці. Прычым, эканамічнае
становішча рабочых гэтага рэгіёна было горшым, чым у цэн-
тральных і заходніх ваяводствах краіны. Яго характэрнымі
рысамі з'яўляліся дамінаванне ручной працы, амаль поўная
адсутнасць тэхнікі бяспекі, фактычна неабмежаваны рабочы
дзень, антысанітарныя ўмовы працы, нізкі ўзровень заработ-
най платы. У 1925 г. зарплата рабочых-паліграфістаў у Вільні
складала 9,38 злотых, а ў Варшаве - 16,72 злотых у тыдзень.
На жнівень 1935 г. сярэдні заробак па Беластоцкаму ваявод-
ству складаў 0,55 злотых, Віленскаму - 0,58 злотых, Наваг-
рудскаму - 0,28 злотых, Палескаму - 0,42 злотых, у той час як
у Варшаўскім - 0,66 злотых, а для ўсёй Польшчы - 0,63 злотых
у гадзіну. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ
больш змяншапа заробкі рабочых.
Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця было
хранічнае беспрацоўе. У выніку крызісу 1929-1933 гг. спынілі
398