гаспадарак, працэнт калектывізацыі складаў 9,8%, то ў па-
чатку 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, уцягнутых у
калгасы, была даведзена да 165,3 тыс., а працэнт калектыві-
зацыі ўзняты да 20,9%. На працягу месяца, такім чынам,
паказчыкі павялічыліся больш чым удвая.
5 студзеня 1930 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову "Аб тэм-
пах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму
будаўніцтву". Да восені 1930 г. калекгывізацыю прадугледж-
валася завяршыць у важнейшых збожжавых раёнах краіны,
да восені 1931 - вясны 1932 гг. у асноўных раёнах і ў цэлым
па Саюзу - на працягу пяцігодкі. Нягледзячы на тое, што
Беларусь не адносілася да вытворцаў збожжа, студзеньскі
(1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г.
завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-серадняцкіх гас-
падарак. Больш таго, у лютым 1930 г. Бюро ЦК Кампартыі
Беларусі вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы 75-
80% сялянскіх гаспадарак. 10 лютага гэтага ж года ЦК КП(б)Б
адправіў у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прыз-
наць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.
Для правядзення калектывізацыі ў вёску былі накіраваны
сотні ўпаўнаважаных, якія не ведалі па трэб сялян, чынілі
яшчэ болыпае самавольства, чым мясцовыя ўлады. На кіру-
ючыя пасады ў калектыўныя гаспадаркі былі пастаўлены
рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Растлумачалныая і арганіза-
цыйная работа падмянялася грубым націскам, пагрозамі, дэ-
магагічнымі абяцаннямі. Раскулачваць пачалі не толькі кула-
коў, але і сераднякоў - тых, хто не хацеў уступаць у калгасы.
Найгрубейшыя скажэнні дапускаліся пры абагульненні срод-
каў вытворчасці. Узровень калектывізацыі імкліва павышаў-
ся. Да 1 сакавіка 1930 г. у Беларусі ў калгасах налічвалася
457,7 тыс. сялянскіх гаспадарак - 58% іх агульнай колькасці.
Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў сталі
масавая незадаволенасць і адкрытыя пратэсты сялян, аж
да антысавецкіх узброеных выступленняў. Толькі ў Бела-
русі ў 1930 г. было больш як 500 сялянскіх выступленняў.
Перад уступленнем у калгас сяляне рэзалі жывёлу. Да мая
13 Зак. 2283 385