цак, пераплётная. У 1923 г. школа была ператворана ў
мастацкі тэхнікум. Ідэі віцебскіх авангардыстаў вызначылі ў
далейшым многія знаходкі і дасягненні сусветнай
архітэктуры, дызайну, кніжнай і прамысловай графікі.
Мастацка-вытворчыя майстэрні "Выяўленчае мастацтва" былі
адкрыты ў Мінску. Тут працавалі М. Філіповіч, П. Гуткоўскі,
У. Кудрэвіч і інш. У верасні 1921 г. у Мінску адбылася першая
выстаўка мастакоў. У жанры жывапісу пачынае дамінаваць
тэматычная карціна (В. Волкаў, I. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, А. Шаў-
чэнка, Я. Ціхановіч, М. Манасзон). Важнае месца належала
партрэту (Волкаў, Ахрэмчык, Філіповіч, М. Тарасікаў, М. Ста-
нюта, Р. Семашкевіч). У жанры пейзажу па-ранейшаму вяду-
чае месца належала В. Бялыніцкаму-Бірулі. Самабытнасцю,
цікавасцю да этнаграфіі, фальклору, жаданнем знайсці новыя
сродкі выразнасці вызначаецца творчасць М. Піліповіча
(карціны "Вясна", "Скокі праз вогнішча", "На казачны матыў",
"Вясновае свята").
Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка. У 20-
30-я гг. яна стала масавым мастацтвам. Атрымалі пашырэнне
агітацыйны плакат, газетная і часопісная графіка, сатырычныя
малюнкі (Я. Драздовіч, К. Урублеўскі, П. Гуткоўскі, А. Ахола-
Вало), станковая гравюра (А. Астаповіч, А. Тычына), кніжная
ілюстрацыя (Б. Малкін, Я. Мінін, В. Ціхановіч. I. Гембіцкі).
У развіцці скульптуры пэўную роль адыграў так званы
ленінскі план манументальнай прапаганды. Адметны след у
беларускай скульптуры пакінулі А. Грубэ, А. Бразер, 3. Аз-
гур, А. Бембель, А. Глебаў, А. Арлоў, М. Манізер. У гэты час
ствараюцца помнікі, скульптурныя партрэты, а ў 30-я гады -
шматфігурныя кампазіцыі. Адным з лепшых творчых дасяг-
ненняў з'явілася афармленне Дома ўрада, выкананае ў 1933-
1937 гг. скульптарамі М. Керзіным, А. Бембелем, 3. Азгурам,
А. Глебавым, Г. Ізмайлавым пад кіраўніцтвам М. Манізера.
У 20-30 гг. значны шлях прайшла беларуская архітэктура.
Ствараюцца праекты забудоў гарадоў, рабочых пасёлкаў,
унікальныя манументальныя аб'екты: Дзяржбанк (1927-1929,
Г. Гольц, М. Паруснікаў), універсітэцкі гарадок (1928-1931,
357