Пасля ўтварэння СССР VIII з'езд кампартыі Беларусі I і II
сесія ЦВК БССР (сакавік 1923 г.) выказаліся за ўзбуйненне
БССР. У чэрвені 1923 г. ЦБ КП(б)Б накіравала дакладную
запіску аб тым, што неабходна пашырыць тэрыторыі Бела-
русі за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і
гых паветаў, што прылягаюць да Смаленскай губерні. У ве-
расні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прымае пастанову аб
неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губерні,
болынасці паветаў Гомельскай, а таксама Мсціслаўскага і
Горацкага паветаў, якія былі ў складзе Смаленскай губерні.
Вяртанню беларускіх зямель папярэднічала вялікая пад-
рыхтоўчая работа. Былі створаны розныя камісіі. Гэтае пы-
танне разглядалася на губернскіх з'ездах Саветаў у Гомелі і
Віцебску, V з'ездзе Саветаў Беларусі, на пасяджэнні Усерасій-
скага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта, у Прэзідыуме
ЦВК СССР, у кіруючых органах РКП(б). У канцы 1923 г. у
Віцебскую. Гомельскую і Смаленскую губерні былі накірава-
ны работнікі ЦВК БССР і ЦК КП(б)Б, каб растлумачваць
неабходнасць узбуйнення Беларусі.
3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР прыняў пастанову аб пера-
дачы Беларускай ССР наступных паветаў Віцебскай, Гомель-
скай і Смаленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцеб-
скага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысненскага, Калінінскага
(Клімавіцкага), Лепельскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага,
Полацкага, Рагачоўскага, Сенненскага, Суражскага, Чавус-
кага, Чэрыкаўскага. Тры паветы Віцебскай (Себежскі,
Веліжскі, Невельскі) і пяць паветаў Гомельскай (Гомельскі,
Рэчыцкі, Суражскі, Старадубскі, Навазыбкаўскі) губерняў
засталіся ў складзе РСФСР. IV Надзвычайны з'езд Саветаў
Беларусі, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 г., ухваліў аб'яд-
нанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва. Тэ-
рыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. км2,
г. зн. больш чым у два разы, а насельніцтва - да 4,2 млн.
чалавек.
Другая сесія ЦВК БССР. якая адбылася 10-17 жніўня 1924 г.,
увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэс-
338