вах аддзела Народнага камісарыята на справах нацыяналь-
насцяў РСФСР.
Белнацкам, камісарам якога да мая 1918 г. з'яўляўся
А.Р. Чарвякоў, намеснікам - У. В. Скарынка (эсэр), меў
аддзяленні ў Пеграградзе, Віцебску, Саратаве і Смаленску.
Разам з беларускімі секцыямі РКП(б) Белнацкам вёў палі-
тычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў на тэ-
рыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў, браў на
ўлік беларускія арганізацыі і ўстановы, адкрываў беларускія
школы і клубы, выдаваў літарагуру на беларускай і рускай
мовах. Менавіта пад уплывам гэтых арганізацый ідэя Бела-
рускай Савецкай Рэспублікі набывала ўсё большую падтрым-
ку. Гэта выяўлялася ў прыняцці адпаведных рэзалюцый бела-
рускімі сходамі, канферэнцыямі і з'ездамі. Характэрна, што ў
гэтых рэзалюцыях меліся, як правіла, тры асноўныя пункты:
непрызнанне БНР і яе ўрада, дэкларацыі ў падтрымку Савец-
кай улады, ідэя федэрацыі Беларусі з Расіяй.
Аднак імкненні да беларускай дзяржаўнасці наваг на аў-
таномных пачатках, ці ў федэратыўнай ([юрме з Савецкай Расіяй
поўнасцю ігнараваліся кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга ка-
мітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха на працягу ўсяго 1918 г. Абл-
выкамзах адмаўляў нават пачатковую форму нацыянальнай
дзяржаўнасці Беларусі - абласную аўтаномію, прананаваную
Белнацкамам. Ідэі стварэння дзяржаўнасці проціпастаўляўся
лозунг інтэрнацыянальнага адзінства працоўных Заходняй
вобласці ў барацьбе з буржуазіяй.
Пазіцыі Белнацкама ў пытанні дзяржаўнасці падтрымлівалі
беларускія секцыі РКП(б), якія існавалі ў 1918-1919 гг. у Пет-
раградзе, Маскве, Варонежы, Казані, Невелі, Саратаве, Там-
бове і іншых гарадах. Праз газету "Дзянніца", якая з 3 снежня
1918 г. (№ 40) з'яўлялася адначасова і органам Маскоўскай
беларускай секцыі РКП(б), беларускія секцыі сталі настойліва
дамагацца рэалізацыі беларускім народам права на самавыз-
начэнне на аснове савецкага ладу і ў саюзе з РСФСР.
У другой палове 1918 г. ўсё больш нарасталі непаразу-
менні паміж Паўночна-Заходнім абкамам РКП(б), з аднаго
304