казаў, што яны "не могуць дапусціць каб Смаленская, Магі-
лёўская і Віцебская губерні адышлі да Беларусі, таму што
жывуць там рускія людзі і што там няма беларусаў". Прад-
стаўнікі БПС-Р афіцыйна заявілі, што пад такой Дэкларацы-
яй яны сваіх подпісаў не паставяць, і адмовіліся ўвайсці ў
склад створанага 30 ліпеня 1920 г. Ваенрэўкама Беларускай
рэспублікі, які замяніў Мінскі губрэўкам.
На ўрачыстым абвяшчэнні ССРБ, што адбылося 31 ліпеня
1920 г. у памяшканні гарадскога тэатра, нрысутнічалі прад-
стаўнікі КП(б)ЛіБ, БКА, Бунда, Паалей-Цыёна, савецкіх і
прафесійных арганізацый. Я. Мамонька ад імя БПС-Р рас-
тлумачыў прысутным сутнасць разыходжання з камуністамі.
Ён заявіў, што эсэры будуць працаваць і дапамагаць "савец-
каму ўраду ў справе культурнага і эканамічнага будаўніцтва
Беларусі". Але за палітыку адказваць не будуць.
Аднак ЦК КП(б)ЛіБ выказаўся за разрыў адносін з бела-
рускімі эсэрамі. На пасяджэнні 4 жніўня Мінскага губернска-
га камітэта КП(б)ЛіБ прапанова ЦК БПС-Р правесці ггерага-
воры была адхілена. Кароткатэрміновае пагадненне з БПС-Р
у тьгх гістарычных абставінах бьгло, па сутнасці, кампрамі-
сам Савецкай улады з шырокімі сялянскімі масамі і беларус-
кай інтэлігенцыяй.
Далейшая рэчаіснасць паказала шкоднасць тактычнай лініі
на раз'яднанне беларускіх нацыянальных дэмакратычных сіл,
якія выступалі за тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Калі
пачаліся перагаворы ў Рьгзе паміж расійскай і польскай дэле-
гацыямі аб умовах прэлімінарнага дагавору, патрэбна бьгло
аб'яднанне сіл. На практыцы гэта не адбылося.
Этнічная тэрыторьгя беларускай нацыі аказалася падзеле-
ная гга тры часткі. Як суверэнная дзяржава Беларуская рэс-
ггубліка існавала пасля другога абвяшчэння ў межах шасці
паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, част-
кова Мінскі і Слуцкі) былой Мінскай губерні. Яе гглошча
складала 52,4 тыс. км2, а насельніцтва 1 544 000 чалавек.
ЦІ разумелі кіраўпікі Савецкай Беларусі ўсю складанасць
сітуацыі, у якой апынулася новаўтвораная беларуская дзяр-
325