Развіццё мовы і пашырэнне сферы яе ўжывання
патрабавалі адпаведнай перабудовы выдавецкай справы, пе-
рыядычнага друку. Паступова павялічваліся тыражы газет і
часопісаў, выпуск падручнікаў, слоўнікаў, навуковай і мас-
тацкай літаратуры на беларускай мове. Разам з тым
выдаваліся газеты і часопісы на мовах нацыянальных мен-
шасцей. У 1927 г. з 11 рэспубліканскіх газет 4 выходзілі на
рускай, 3 - на беларускай, па 2 - на польскай і яўрэйскай
мовах. 3 11 часопісаў: 4 - на беларускай, 3 - на рускай, 2 - на
беларускай і рускай, 2 - на яўрэйскай мовах.
Адным з цэнтральных кірункаў беларусізацыі з'яўлялася
так званая "карэнізацыя" - выхаванне і вылучэнне кадраў з
карэннага насельніцгва на партыйную, савецкую, гаспадар-
чую і грамадскую работу. Гэта было найбольш складанае
пытанне. Тут лягчэй за ўсё маглі ўзнікнуць крыўды,
непаразуменні на глебе супрацьпастаўлення інтарэсаў адной
нацыянальнасці другой. Згодна з агульнай задумай ставілася
задача вылучэння прадстаўнікоў карэннага насельніцтва не
па нацыянальнай прыкмеце, а па дзелавых якасцях, веданні
ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканалым валоданні бела-
рускай і рускай мовамі.
Вось чаму доля беларусаў у 1929 г. у партыйных, дзяржаў-
ных і грамадскіх органах у параўнанні з 1925 г. амаль што не
змянілася. У 1929 г. доля беларусаў у адміністрацыйных ус-
тановах па-ранейшаму складала 51,3%, рускіх - 18, яўрэяў -
24,8, палякаў 0,1, іншых - 5,8. У гаспадарчых установах доля
беларусаў раўнялася 30,8%, рускіх - 13,1, яўрэяў - 49,3, паля-
каў - 1,1, іншых - 5,7. У судовых установах беларусы займалі
26,3% месцаў, рускія - 21,1, яўрэі - 42,1, іншыя - 11,5%.
Што датычыцца Чырвонай Арміі, то, на тэрыторыі
рэспублікі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія і
створана аб'яднаная школа камандзіраў. Да 1927 г. яны былі
на 70% укамплектаваны беларусамі. На беларускай мове ў іх
вяліся палітзаняткі, выпускаліся насценныя газеты. У іншых
вайсковых злучэннях, якія базіраваліся на тэрыторыі БССР,
уводзілася вывучэнне беларускай мовы.
347