Беларуская кантора Прамбанка ў Мінскў з аддзяленнем у
Віцебску, Беларуская Кантора Усекамерцыйнага банка ў
Мінску, Беларускі камунальны банк у Мінску, а таксама
спецыялізаваныя, камерцыйныя і інш. У сістэме ашчадбанкаў
былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі
захоўваць грамадзяне і арганізацыі. Уклады ў ашчадных ка-
сах не маглі быць канфіскаваны, гарантавалася іх тайна.
Нэп ахапіў і прамысловую сферу. Уведзена была новая
сістэма ўпраўлення буйной нацыяналізаванай прамысловас-
цю. Дзяржава ў асобе УСНГ і яго мясцовых органаў забяс-
печвала кіраванне яго асобнымі галінамі вытворчасці і выз-
начанымі буйнымі прадпрыемствамі, якія пераводзіліся на
гаспадарчы разлік. У падпарадкаванне СНГ БССР з 219
прадпрыемстваў, што дзейнічалі, былі перададзены толькі 88.
Віцебскі губсаўнаргас атрымаў 85 прадпрыемстаў з 267, Го-
мельскі - 56 з 454. Прадпрыемствы, няздадзеныя ў арэнду і
кіраўніцтва якімі дзяржава не брала на сябе, падлягалі зак-
рыццю. Рабочыя, якія засталіся без работы, размяркоўваліся
паміж працуючымі прадпрыемствамі, а тыя, хто заставаўся
без працы, атрымоўвалі дапамогу ад дзяржавы.
Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнымі
прадпрыемствамі. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх створа-
ны трэсты - аб'яднанні аднародных ці звязаных паміж сабой
прадпрыемстваў, якія атрымлівалі поўную гаспадарчую і
фінансавую незалежнасць. Ствараліся сіндыкаты-аб'яднанні
трэстаў, якія займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаван-
нем, знешнегандлёвымі аперацыямі.
СНГ Беларусі ператвараўся ў каардынацыйны цэнтр. Ён
ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва 16 гаспадарча-разліковымі
групавымі ўпраўленнямі і 15 заводаўпраўленнямі. У Віцебс-
кай губерні дзейнічала 12 групавых аб'яднанняў. Прадпрыем-
ствы Гомельскага саўнаргаса былі аб'яднаны ў галіновыя
трэсты. Змянілася структура саўнаргасаў. Шматлікія аддзелы
і секцыі былі ліквідаваны. Замест іх былі створаны аддзелы:
вытворча-тэхнічны, гандлю і забеспячэння, цэнтральная бух-
галтэрыя.
370