рэнні Выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці і дэ-
легіраваў у яго склад свой Выканкам, абраны на з'ездзе.
Тое ж зрабіў і III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і
Віленскай губерняў, які праходзіў 18-20 лістапада. На ім пры-
сутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўні-
камі беднаты і сераднякоў. У мэтах найболын паслядоўнага
ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд вырашыў пераабраць
усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю.
Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі
для ўзяцця на ўлік усіх зямель, інвентару і размеркаванне іх
сярод бяднейшых сялян. З'езд абраў 35 чалавек у склад Вы-
канкама сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і
прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета
сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабо-
чых і салдацкіх дэпутатаў.
20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту. У
яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. У іх ліку: бальшаві-
коў - 473, левых эсэраў - 74, меншавікоў - 24, беспартыйных -
103. Астатнія дэлегаты з'яўляліся прадстаўнікамі розных
дробных партый і арганізацый. За рэзалюцыю даверу Саў-
наркому прагаласавала 500 дэлегатаў. Адкрытым галаса-
ваннем галоўнакамандуючым Заходняга фронту быў абраны
А.Ф. Мяснікоў.
З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на
Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах,
валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў,
Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У
выніку іх аб'яднання з прадсгаўнікамі арміі, прафесійных саю-
заў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых бьтлі
створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія
з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі. Для
кіравання рознымі галінамі гастпадарча-палітычнага і культур-
нага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, хар-
човы, працы, фінанасавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.).
Узначальвалі аддзелы народныя камісары. У сувязі з тым, што
рэвалюцыйныя органьг ўладьг знаходзіліся на стадыі станаўлен-
282