утварэння беларускіх нацыянальных партый. Акрамя іх, ак-
тыўна дзейнічалі губернскія арганізацыі агульнарасійскіх
партый кадэтаў, сацыялістаў-рэвалюцыянераў, меншавікоў,
бундаўцаў, народных сацыялістаў, анархістаў і інш. Адзіных
кіруючых і нават каардынуючых цэнтраў, акрамя
бальшавікоў, бундаўцаў і эсэраў, гэтыя партыі не мелі.
Палітыку Часовага ўрада на Беларусі акгыўна праводзілі
арганізацыі ггартыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі
фактычна стала кіруючай. 3 мая па восень 1917 г. колькасць
арганізацый кадэтаў на Беларусі павялічылася з 7 да 30. Яггы
дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, а таксама ў 18 гіавя-
товых гарадах і 10 населеных пунктах. У жніўні 1917 г. на
Беларусі і Заходнім фронце кадэты былі аб'яднаны ў адзіную
арганізацыю, якой кіраваў краявы цэнтр.
Састаўнымі часткамі праграмы кадэтаў былі ліквідацыя
двоеўладдзя, скліканне пасля вайны Устаноўчага сходу, які
павінен прыняць канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяр-
жаўньгм ладзе і правесці неабходныя рэформьг. Кадэты не
змаглі схіліць на свой бок салдат і абапіраліся ў асноўным на
Саюз афіцэраў. Галоўнай перашкодай на шляху дэмакратьгі
кадэты лічылі Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпута-
таў. Палітычная эвалюцыя партыі прывяла яе да прыняцця
ідэі моцнай улады, ваеннай дыктатуры. Кадэты лічылі белару-
саў адгалінаваннем рускага народа, выступалі за культурна-
нацыянальнае самавызначэнне ўсіх народаў Расіі, за адмену
ўсіх абмежаванняў у правах палякаў, яўрэяў і іншых нацыя-
нальнасцяў, за поўную свабоду ўжывання нацыянальных моў і
развіццё нацыяналыгых культур.
Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі, якія складалі
левы спектр палітычных сіл Беларусі. Эсэры пасля звяржэння
царызму схілілі на свой бок частку рабочых, вялікую коль-
касць сялян і салдат. Гэтаму спрыяла іх аграрная праграма.
У канцы сакавіка 1917 г. у Мінску быў створаны
арганізацыйны камітэт, які ў далейшым быў нератвораны ў
губернскі камітэт партыі эсэраў. Найбольш моцны ўплыў эсэ-
раў адчуваўся ў Магілёўскай губерні. Значныя пазіцыі мелі
256