манскіх акупацыйных уладаў яны стварылі ў верасні 1917 г.
Літоўскую раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы.
У такіх умовах дзеячы беларускага руху выступілі за незалеж-
ную Беларусь і зрабілі стаўку на нямецкую акупацыйную ўладу.
Аб гэтым сведчылі рашэнні канферэнцыі прадстаўнікоў беларус-
кага нацыянальнага руху ў студзені 1918 года. У ходзе яе насупе-
рак Літоўскай тарыбе была створана Віленская беларуская рада
на чале з А. Луцкевічам. Віленская рада ўзяла курс на парыванне
сувязяў з Расіяй і стварэнне самастойнай дзяржаўнасці.
У канцы 1916 - пачатку 1917 гг. на тэрыторыі Беларусі,
якая ўваходзіла ў сферу дзейнасці расійскіх войскаў, пачына-
юць дзейнічаць розныя нацыянальныя арганізацыі, у асноў-
ным культурна-асветніцкія. Прыкладам у справе актывізацыі
нацыянальнай дзейнасці ў гэты перыяд становіцца Мінск, у
якім маладая беларуская інтэлігенцыя аб'ядноўвалася ў тава-
рыствы, клубы, гурткі, каб паспрабаваць заявіць аб сабе.
Асноўнымі цэнтрамі такіх аб'яднанняў інтэлігенцыі і моладзі
тады былі "беларускія хаткі". Звычайна па суботах у іх адбы-
валіся доўгія і змястоўныя вечарыны. На іх абмяркоўваліся
палітычныя пытанні, разбіраліся і асэнсоўваліся беларускія
нацыянальныя справы, арганізоўваліся спектаклі і іншыя
культурна-асветныя мерапрыемствы.
Беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў, публіцыстаў і
іншых культурных дзеячаў у Мінску аб'яднала "Беларуская
хатка", створаная па ініцыятыве мінскага аддзела "Беларус-
кага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны". У яе рабо-
це таксама, як і ў працы таварыства, прымалі актыўны ўдзел
тэатральныя дзеячы У. Галубок, У. Фальскі, вучоны А. Смоль-
скі, архітэктар Л. Дубяйкоўскі, літаратары Ядвігін Ш. (А. Ля-
віцкі), Зм. Бядуля, а таксама пазней вядомыя дзеячы бела-
рускага нацыянальнага руху: Я. Лёсік, Ф. Шантыр, 3. Верас
(Л. Сівіцкая) і іншыя. Шматлікія культурна-асветніцкія ме-
рапрыемствы былі прысвечаны актуальным праблемам гра-
мадска-палітычнага жыцця беларускага народа. Актыўны
ўдзел у працы мінскага аддзела Таварыства і ў "Беларускай
хатцы" прымаў М. Багдановіч.
248