Адной з першых такіх публікацый з'явіўся зборнік артыкулаў
аб падрыхтоўцы і правядзенню Кастрычніцкай рэвалюцыі ў
Беларусі, напісаны ў 1918 г. М.І. Калмановічам, В.Г. Кноры-
ным, А.Ф. Мясніковым, В.С. Селязнёвым і інш. "Октябрьские
дни и их подготовка в Западной области: Штрихи и воспоми
нания" (Мн., 1919). У 20-я гады з’явіліся мемуарныя і навуко-
ва-даследчыя працы, у якіх былі сінтэзаваны партыйныя
ацэнкі і асабістыя ўспаміны. Асаблівую гістарычную вар-
тасць уяўляюць працы А.Р. Чарвякова "За Савецкую Бела
русь" (Мн., 1927); З.Ф. Жылуновіча "Два бакі беларускага
руху" (Полымя, 1922, № 3/4); "Беларускія секцыі РКП і
стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі" (Полымя, 1928,
№ 10); В.Г. Кнорына "1917 год в Белоруссии и на Западном
фронте"( Мн., 1925) і інш.
Пэўны ўклад у развіццё нацыянальнай канцэпцыі гісторыі
Беларусі ўнеслі работы прафесійных гісторыкаў М.К. Любаў-
скага, У.М. Ігнатоўскага, а таксама зборнік "Беларусь. На-
рысы гісторыі эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху
беларусаў" (Мн., 1924), у якім былі змешчаны артыкулы А. Бур-
біса, Я.Л. Дылы, З.Ф. Жылуновіча, У.І. Пічэты і інш. На
развіццё беларускай гістарычнай навукі ў гэты час значны
ўплыў аказвалі гісторыкі-прафесіяналы дасавецкай школы
Я.Ф. Карскі, М.В. Доўнар-Запольскі, У.І. Пічэта. Выданні 20-х
гадоў стваралі неабходны падмурак, на падставе якога павін-
ны былі разгортвацца далейшыя даследаванні.
3 пачатку 30-х гадоў у беларускай гістарыяграфіі асноўная
ўвага засяроджвалася на асвятленні дзейнасці балыпавікоў ся-
род салдат Заходняга фронту, падрыхтоўцы і ўстанаўленні
Савецкай улады на Беларусі. Нацыянальны рух быў прадстаў-
лены як контррэвалюцыйны, таму ўсе гістарычныя публікацыі
20-х гадоў трапілі ў спецсховішчы. Публікацыі па гісторыі
Беларусі тычыліся найперш сацыяльна-эканамічнай праблема-
тыкі. Працы С.Х. Агурскага, А.І. Зюзькова, В.Г. Кнорына
ўводзілі ў навуковы абарог частку новага фактычнага матэ-
рыялу, але на іх ляжаў адбітак спрошчаных падыходаў і заідэ-
алагізаваных ацэнак. У такіх умовах у першае пасляваеннае