нальным прафесійным тэатрам. У яго рэпертуары былі п'есы
"Модны шляхцюк" К. Каганца, "У зімовы вечар", "Хам"
Э. Ажэшкі, "Паўлінка", "Прымакі" Я. Купалы, "У судзе", "Вы-
лечыў" Я. Коласа, "Краю мой родны!.." М. Багдановіча,
"Сватанне" А. Чэхава, народныя песні і танцы. Тэатр гастра-
ляваў у розных гарадах, выязджаў у Пецярбург, Варшаву. У
1913 г. з-за фінансавых цяжкасцяў ён спыніў сваю дзейнасць.
У гарадах і вёсках Беларусі ствараліся аматарскія сама-
дзейныя калектывы, якія праводзілі так званыя беларускія
вечарынкі. Па словах М. Гарэцкага, - "тэатр наш гіавінен
стаць храмам нашага Адраджэння".
Даволі разнастайным на Беларусі было музычнае жыццё.
На гастролях у беларускіх гарадах выступалі оперныя трупы,
музычныя ансамблі, харавыя калектывы, вакалісты.
Дзейнічалі музычна-драматычныя гурткі, аркестры, хоры,
якія выступалі з канцэртамі ў дваранскіх маёнтках, саслоў-
ных клубах, народных дамах. У 1910 г. I. Шадурскім была
створана беларуская музычная камедыя "Тарас на Парнасе".
У 1903 г. у Мінску ўпершыню пачаліся дэманстрацыі кіно.
На працягу 1907 1910 гг. было адкрыта 6 кінатэатраў.
Выяўлснчае мастацтва і архітэктура. У выяўленчым мас-
тацтве ў другой палове XIX ст. ішоў пошук нацыянальнай і
самабытнай прыгажосці сваёй краіны, сваіх людзей. Рэалізм
усталёўваўся ў мастацтве, ён пераадольваў супраціўленне
афіцыйнага напрамку з уласцівым яму культам класіцызму,
перавагай біблейскай і міфалагічнай тэматыкі. У гэты час
сусветна вядомымі мастакамі сталі I. Рэпін, В. Сяроў, М. Уру-
бель, В. Васняцоў, М. Несцераў і многія іншыя. Дзейнічалі
аўтарытэтныя школы жывапісу ў Пецярбургу, Маскве, Вар-
шаве, Кіеве, Адэсе, дзе можна было атрымаць вышэйшую
адукацыю.
У 1866 г. I. Трутнеў стварыў Віленскую школу малявання.
Навучанне было бясплатнае. Сярод выкладчыкаў былі П. Ро-
мер, I. Чамаданаў, I. Трутнеў, Б. Бальзукевіч і інш. Школа
падрыхтавала некалькі пакаленняў беларускіх і літоўскіх ма-
стакоў, скульптараў, настаўнікаў рысавання.
226