
Што тычыцца Беларусі, дык тут ліберальны рух не меў
сур'ёзнай сацыяльнай базы для свайго развіцця. На Беларусі
адсутнічалі выбарныя земствы, вышэйшыя навучальныя, буй-
ныя культурныя ўстановы, дзе звычайна фарміраваліся цэнт-
ры буржуазна-ліберальнай апазіцыі.
Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху выступілі партыі ле-
вай арыентацыі. Найбольш уплывовымі сярод іх былі Расій-
ская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікі і
меншавікі), Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры),
Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд),
Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Прадстаўнікі гэ-
тых партый выступалі з радыкальнымі патрабаваннямі
знішчэння самадзяржаўя, устанаўлення дэмакратычнай рэс-
публікі, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, патраба-
валі права нацый на самавызначэнне.
Нягледзячы на розныя падыходы ў стратэгіі, тактыцы, мяс-
цовыя арганізацыі гэтых партый для каардынацыі барацьбы
спрабавалі ствараць аб'яднаныя саветы, кааліцыйныя камітэ-
ты. У красавіку 1905 г. III з'езд РСДРП прыняў рашэнне аб
аб'яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый у барацьбе за
звяржэнне самадзяржаўя. У гады рэвалюцыі пашырыла свой
уплыў на сялянства Беларуская сацыялістычная грамада. Ра-
зам з эсэрамі яна правяла сялянскі з'езд, на якім быў створа-
ны Беларускі сялянскі саюз. Дэлегаты выказаліся за канфіс-
кацыю памешчыцкіх зямель, узмацненне барацьбы з царскім
самадзяржаўем, тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі.
Пад націскам апазіцыйных сіл 6 жніўня 1905 г. Мікалай II
падпісаў маніфест аб скліканні заканарадчай Дзяржаўнай думы.
Прапаноўвалася правесці выбары па складанай схеме: для ся-
лян - гэта чатырохступенныя выбары, землеўладальнікаў і га-
раджан - двухступенныя. Выбарчага права не мелі жанчыны,
рабочыя, ваеннаслужачыя, навучэнцы. Ліберальныя кругі падт-
рымалі гэты праект. Партыі сацыялістычнай арыентацыі (баль-
шавікі, эсэры, бундаўцы, БСГ) заклікалі да байкоту выбараў.
У канцы верасня-кастрычніку 1905 г. у краіне зноў пашы-
рыўся забастовачны рух. Ён пачаўся ў Маскве з агульнага-
200